Грамадства

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

У Лідзе на аўкцыёне прадалі ўчастак чыгункі ў прамысловай зоне. Падчас таргоў цана вырасла амаль удвая — да 70 тысяч долараў. Прадавец задаецца пытаннем, што з ім будуць рабіць, піша Hrodna.life.

«У нас купілі чыгуначны пуць у Лідзе. У прамзоне. Прычым гандляваліся зацята. Купілі рэйкі і шпалы за 70 тысяч долараў. Прычым, падобна, у пакупніка няма вытворчасці побач. Цікава, што ён з імі будзе рабіць?» — паведамляецца ў сацсетках аўкцыённай пляцоўкі «ІПМ-Торгі».

Гаворка ідзе пра два кіламетры чыгуначных пуцей на ўскраіне райцэнтра, на вуліцы Сасновай. Разам з імі прадаваліся восем стрэлачных пераводаў і ўчастак зямлі плошчай больш за 2,3 гектара.

Ідэі, што можна зрабіць з чыгуначнымі пуцямі ў Лідзе

Карыстальнікі актыўна абмяркоўвалі, як можна выкарыстаць нядаўна прададзеную тупіковую чыгуначную лінію. Сярод варыянтаў былі розныя ідэі.

Некаторыя меркавалі, што рэйкі проста здадуць на металалом. Іншы карыстальнік заўважыў, што чыгунка знаходзіцца ў самым цэнтры прамзоны, вакол пуцей — мноства прамысловых прадпрыемстваў, і калісьці лінія належала «Лідабудканструкцыі».

«Так, утрымліваць чыгуначную лінію — складаная задача, але ў таго, хто мае рэсурсы на яе набыццё, праблем з эксплуатацыяй не будзе», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

А проста здаваць рэйкі на метал, на яго думку, было б неразумна: грошы не вярнуць, а ўвагу праваахоўных органаў прыцягнуць лёгка.

Былі і больш нечаканыя версіі. Нехта выказаў здагадку, што купля магла служыць «легалізацыяй сродкаў», атрыманых напаўлегальным спосабам.

Іншы пажартаваў, што, магчыма, чалавек у дзяцінстве марыў пра ўласную дзіцячую чыгунку.

Пакупнік нешта ведае?

Не абышлося і без крэатыўных ідэй: нехта выказаў здагадку, што ўласнік можа адкрыць на лініі чыгуначны бар або арганізоўваць там квэсты ці экскурсіі.

Іншы карыстальнік заўважыў, што, хутчэй за ўсё, побач ёсць офісны будынак, а лінія замінала забудове праз ахоўную зону. Выкупіўшы рэйкі, можна будаваць на вызваленай зямлі.

Большасць каментатараў схілялася да варыянту выкарыстання веткі ў камерцыйных мэтах: ставіць вагоны пад пагрузку-разгрузку і браць плату за паслугі.

Некаторыя выказалі здагадку, што пакупнік валодае больш поўнай інфармацыяй: напрыклад, пра тое, што хутка зноў будзе экспарт угнаенняў у ЕС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка3

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў68

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю2

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка3

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць