Меркаванні3232

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі

Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку напісаў пра знаёмства з экс-міністрам культуры, экс-дырэктарам Купалаўскага тэатра, а сёння намеснікам Святланы Ціханоўскай. «Латушка з самага пачатку быў беларускі, а не лукашэнкаўскі», — піша ён.

Фота: Lookby.Media

«Напачатку 2000‑ых на адным з дыпламатычных прыёмаў у Менску я, тады яшчэ старшыня Маладога Фронту, падышоў да Паўла Латушкі. Ведаў, што ён — хіба адзіны з заўважных дзяржаўных службоўцаў, хто прынцыпова размаўляе па-беларуску. Падзякаваў яму за беларускасць і пацікавіўся, ці спадзяецца ён змяніць сістэму Лукашэнкі знутры.

Латушка адказаў, што мы ўсе марым пра адну і тую ж незалежную, дэмакратычную і беларускую Беларусь, і ён спрабуе ісці такім шляхам.

«Паш, як ты можаш падтрымліваць былога лукашэнкаўскага чыноўніка?» — часам кажуць мне цяпер.

Ды Латушка з самага пачатку быў беларускі, а не лукашэнкаўскі.

Як і нацыянал-камуністы 1920-ых, Латушка зрабіў дзеля Беларусі ўсё, што мог, знутры сістэмы — годна, па-беларуску прадстаўляў Беларусь у краінах свету і міжнародных арганізацыях, прабіў грандыёзную праграму «Замкі Беларусі», ратаваў беларускую культуру ад саўка і Масквы.

Купалаўскі тэатр у жніўні 2020 года 

У 2020 годзе менавіта Павел Латушка падняў сцяг для яднання ўсіх чыноўнікаў, нязгодных з Лукашэнкам — і гэты сцяг, канечне, быў бел-чырвона-белы. Прайшоў праз пагрозы, замахі, правакацыі – і працягвае яднаць беларускія протадзяржаўныя структуры як класны камандны гулец.

Каманда для Латушкі — ключавы панятак, а для беларусаў гэта каштоўная рэдкасць.

За колькі гадоў Латушка сабраў каманду адмыслоўцаў, здольную замяніць касцяк дзяржаўнага апарату Беларусі, калі адчыніцца «вакно магчымасцяў».

І думаю, пакуль няма лепшай альтэрнатывы на пасаду першага прэм'ер-міністра вольнай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», — напісаў Павел Севярынец.

Каментары32

  • Уладзь
    09.02.2026
    Трэба больш лукашыстаў. Шкада што кдбшнік макей дубу даў. Іначай яго бы таксама ў прэм’еры б сваталі. Тьфу.
  • Ад родных ніў
    09.02.2026
    Асабіста я падтрымаў бы яго падначаленую Анжаліку Мельнікаву на пасаду Прэм'ер-міністаркі. Гэта чалавек узорных каштоўнасцяў і адданасці Беларусі, як і яе кіраўнік і ягоная кіраўніца!
  • Незразумелы вайб
    09.02.2026
    Нахалеры нам лукашысты ва ўладзе? Колькі можна!?

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць