Ад рэдакцыі99

Працуеце ў Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!

Тыя, хто афіцыйна працуе ў Літве, незалежна ад таго, якое ў вас грамадзянства, пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,2% падаходнага падатку на грамадскія арганізацыі. Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага падатку на тыя ці іншыя грамадскія мэты на свой выбар. Падрыхтавалі для вас падрабязную інструкцыю, як падтрымаць «Нашу Ніву», не патраціўшы пры гэтым ані цэнта вашых грошай.

Не думайце, што гэта дробязь!

Летась дзякуючы такому, цалкам бясплатнаму для вас механізму, «Нашай Ніве» ўдалося атрымаць 15 280 еўра і стаць рэкардсменам сярод беларускіх арганізацый у Літве.

Для нас такая падтрымка — гэта не проста значныя сродкі, дзякуючы якім мы зможам зрабіць яшчэ больш для Беларусі і беларусаў. Гэта таксама вялікі гонар — быць на першым месцы сярод беларускіх арганізацый у Літве па ўзроўні падтрымкі ад дыяспары.

Пакрокавая інструкцыя

Як падтрымаць нас сёлета?

Для падачы абавязковай падатковай дэкларацыі ў Літве трэба зайсці ў сістэму электроннага падатковага дэкларавання EDS, і там націснуць на «Prisijungti prie EDS».

Далей трэба абраць сістэму, праз якую вы будзеце праходзіць аўтарызацыю ў сістэму EDS. 

У нашым прыкладзе гэта будзе зроблена праз Swedbank, дзе можна абраць рускую мову для інтэрфейсу. 

Пасля праходжання аўтарызацыі ў Э-паслугах трэба выбраць раздзел VMI і націснуць «увайсці».

Пасля гэтага вы трапляеце ў партал EDS, дзе і будзе адбывацца запаўненне дэкларацыі. 

Каб прыступіць да яе запаўнення, неабходна націснуць на выяву глобуса. 

Гэтая старонка даступная толькі на літоўскай, але далей мову інтэрфейсу можна змяніць на рускую. 

Калі вы ўжо маеце літоўскі ДНЖ з 2025 года ці раней і пры гэтым працуеце ў літоўскай кампаніі, то для падатковай вы ў любым выпадку лічыцеся пастаянным жыхаром. 

Далей вы па тэксце запаўняеце дэкларацыю, адказваючы на пытанні. 

Пасля таго, як вы адкажаце на ўсе пытанні, сістэма прапануе вам сфармаваць і падаць дэкларацыю, пасля чаго вы ўбачыце суму, якую вам павінна вярнуць дзяржава, або суму, якую вы мусіце даплаціць. 

«Я хачу падтрымаць!»

Ніжэй будзе радок, дзе напісана, што ў вас ёсць магчымасць размеркаваць частку падаходнага падатку. 

Там трэба націснуць на «Я хачу падтрымаць». 

На гэтым этапе трэба націснуць на «Я хочу поддержать»

Далей інтэрфейс будзе толькі на літоўскай, але разабрацца будзе нескладана. Каб працягнуць запаўненне, на старонцы EDS трэба зноў націснуць на значок глобуса. 

(Важна, калі раптам у вас не атрымалася перайсці далей, націснуўшы на «Я хочу поддержать», то перайдзіце па гэтай спасылцы і працягвайце падачу). 

Націскаем на глобуc і праходзім далей

На наступным кроку націсніце «Pradėti» (Пачаць).

У радок пошуку трэба ўвесці код арганізацыі, якую вы хочаце падтрымаць, пералічыўшы 1,2% ад сумы ўжо сплачанага падаходнага падатку.

Нумар «Нашай Нівы» — 305965367. Пасля ўводу кода нашай арганізацыі ў вас з'явіцца назва нашай юрыдычнай асобы ў Літве — Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund».

Абраўшы ў спісе «Нашу Ніву» (Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund»), націскаем на «Testi» (Працягнуць).

На наступным кроку ў радку «Mokesčio dalies dydis (procentais)» (Памер падатковай часткі (у працэнтах)) вы ўводзіце лічбы 1,2.

Затым націскаеце на «lšsaugoti» (Захаваць). 

Пасля трэба яшчэ раз пацвердзіць ваш выбар і націснуць на «Taip, teisingi» (Так, слушна). 

Далей у вас спытаюць, ці хочаце вы адправіць запыт, на што вы націскаеце на «Formuoti prašyma» (Аформіць заяўку). 

На фінальным этапе вам трэба будзе яшчэ двойчы націснуць на «Pateikti» (Падаць). Спачатку ў левым ніжнім куце, а пасля ва ўсплываючым акенцы.

Такім простым і абсалютна бясплатным для вас чынам вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» — бастыён беларушчыны і крыніцу інфармацыі для ўсіх нашых, і тут, і там.

Каментары9

  • Сяргей
    11.02.2026
    Можна таксама даслаць гэтыя грошы на нешта іншае. Ёсць шмат іншых годных беларускіх ініцыятыў, якім можна даслаць грошы з падаткаў па такой жа схеме.

    І гэта вашыя грошы, вы іх зарабілі. Дзяржава ў вас іх забрала праз падаткі, але каб даць вам трошку пачуцця волі, пытае куды патраціць іх частку. Дык вось, гэта вашыя грошы, накіруйце іх годна!
  • Пацьвярджэньня
    11.02.2026
    Добрая маніпуляцыі, 2N. Залік!
  • Чел
    11.02.2026
    Забыли дописать, что это для тех, кто не планирует никогда приехать в сасут на побывку.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі24

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына24

У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы6

Расійская амбасада ў Карэі вывесіла банер «Победа будет за нами»8

Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу8

«Хачу быць такой жа ў старасці!» 87‑гадовая пенсіянерка скарыла сацсеткі сваёй формай3

Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы22

На Байкале спалілі пудзіла спевака Шамана, які палізаў на возеры лёд4

Юваль Ной Харары: Штучны інтэлект ператварыўся ў нож, які хутка будзе сам вырашаць, каго забіць30

Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі24

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць