Здарэнні

Сямікласнік вынес махлярам бацькоўскія зберажэнні

Сямікласніка падманулі тэлефонныя махляры. Яны паведамілі, нібыта не могуць датэлефанавацца да бацькоў, і папрасілі дзіця назваць код з SMS-паведамлення.

Пасля гэтага яны запалохалі яго і прымусілі таемна вынесці на вуліцу 22 тысячы даляраў і дзевяць тысяч рублёў, якія мама і тата адкладалі на кватэру, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Школьнік паклаў грошы ў пакет і пакінуў іх на снезе каля ўваходу ў падвал, пасля чаго пайшоў на ўрокі.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што па заданні тэлефонных махляроў гэтыя грошы забраў 57‑гадовы жыхар Асіповічаў. Ён таксама стаў ахвярай ашуканцаў.

Паверыўшы, што зламыснікі аформілі на яго імя крэдыт, ён узяў тры пазыкі на 40 тысяч рублёў. У банках яго неаднаразова папярэджвалі пра махлярства, але мужчына запэўніваў касіраў, што бярэ грошы на будаўніцтва.

Пазней ён склаў купюры ў два канверты, бо ў адзін яны не змяшчаліся, і перадаў іх ашуканцам. Пасля гэтага мужчына прыехаў у Мінск і забраў грошы ў трох мінчан, у тым ліку ў сям’і школьніка. Усю суму ён паспеў перадаць наступнаму кур’еру махляроў.

Распачатыя крымінальныя справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць