Грамадства

У Белчыгунцы патлумачылі прычыны замены дызель-цягнікоў на цягнікі лакаматыўнай цягі Мінск — Віцебск — Мінск

Начальнік лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Раман Лабажэвіч назваў журналістам прычыны замены дызель-цягнікоў ДП6 у паведамленні Мінск — Віцебск — Мінск на саставы, сфарміраваныя з вагонаў лакаматыўнай цягі.

Фота: Белчыгунка

Падчас цыклону «Улі» Белчыгунка працягнула ажыццяўляць сваю функцыю па перавозцы пасажыраў, а работнікі лакаматыўнага дэпо ажыццяўлялі планава-папераджальны рамонт, расказаў Раман Лабажэвіч.

«У сувязі з высокай інтэнсіўнасцю выкарыстання ў складаных метэаўмовах дызель-цягнікоў серыі ДП6 узнікла неабходнасць правядзення тэхнічных работ, каб у далейшым эксплуатаваць гэтыя дызель-цягнікі для бяспечнай і камфортнай перавозкі пасажыраў. Гэта выклікала неабходнасць часовай замены дызель-цягнікоў серыі ДП6 на ўчастку абарачэння Мінск — Віцебск — Мінск на саставы, сфарміраваныя з вагонаў лакаматыўнай цягі, — растлумачыў Раман Лабажэвіч. — Пасля выканання работ дызель-цягнікі будуць вернуты на маршрут руху, і гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час.

Ужо 16 лютага дызель-цягнікі серыі ДП6 будуць курсіраваць па маршруце Мінск — Віцебск — Мінск з цягнікамі №704 Мінск — Віцебск, №712/711 Мінск — Віцебск — Мінск і №713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск. А з 17 лютага — з цягнікамі №704/703, №712/711 і №714/713 Мінск — Віцебск — Мінск».

Начальнік лакаматыўнага дэпо Мінск растлумачыў, што перавозачны працэс трох названых пар цягнікоў фізічна забяспечваецца двума саставамі.

Паводле яго слоў, праведзеная замена выклікала нязначныя адхіленні ад графіка руху цягнікоў — да 10 хвілін.

Білеты, аформленыя да 10 лютага на названыя цягнікі, сфарміраваныя з вагонаў лакаматыўнай цягі, будуць сапраўднымі для праезду ў цягніках, якія абслугоўваюцца маторвагонным рухомым саставам серыі ДП6.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць