Грамадства1111

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?

Беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі пра тое, што 11 лютага ў межах «раптоўнай праверкі» ва Узброеных сілах «паблізу паўднёвых рубяжоў» быў здзейснены марш-кідок на 360 км. Ён праходзіў «ва ўмовах уздзеяння ўмоўнага праціўніка: дыверсійна-разведвальнай групы, беспілотных лятальных апаратаў». «Флагшток» даведаўся, куды менавіта быў накіраваны гэты марш-кідок.

Фота: БелТА

На здымках з афіцыйных крыніц зафіксаваныя як мінімум два БТР без апазнавальных знакаў і слядоў працяглага руху па шашы. Асабовы склад — у зімовых маскхалатах з апазнавальнымі павязкамі чырвонага і зялёнага колераў.

Удакладняецца, што вайскоўцы 103‑й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады, дзяжурнага падраздзялення са складу Сіл неадкладнага рэагавання, здзейснілі марш-кідок у прызначаны раён на паўднёвым усходзе краіны.

Канкрэтная лакацыя была схаваная, але яе ўстанавіў «Флагшток». Гэта навучальны ўмацаваны раён у Гомельскім раёне, вядомы як «Лінія Хрэніна». Ён верыфікуецца з дапамогай фатаграфій.

Выстаўленыя здымкі сховішча для бранятэхнікі, кубы для стварэння ўмацаванняў, асфальтавая шаша, паласа супрацьтанкавых бетонных пірамід на фоне змешанага лесу і электрычных правадоў — усё гэта ёсць у навучальным умацаваным раёне каля вёскі Калініна ў Гомельскім раёне. Пра існаванне іншых падобных умацаванняў у рэгіёне інфармацыі няма.

Месца прыбыцця тэхнікі ўскосна пацвярджае і тое, што аўтар апублікаваных фота — гомельскі ўласны карэспандэнт БелТА Сяргей Халадзілін.

На апублікаваным здымку бачныя «зубы дракона» на «Лініі Хрэніна». Фота: БелТА

Задачай вайскоўцаў было «ўзмацненне ўчастка дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь на паўднёвай частцы». Згодна з асноўнай задумай, умоўны праціўнік прарывае дзяржмяжу з прымяненнем бранятанкавай тэхнікі. У адпаведнасці з легендай, дзяжурнае падраздзяленне своечасова выявіла і абясшкодзіла праціўніка, не дапусціўшы яго прарыву ўглыб краіны.

Характэрна, што вайскоўцы 103‑й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Сіл спецыяльных аперацый УС РБ з 2022 года выконваюць задачы па ахове былога вайсковага аэрадрома Зябраўка ў фармаце ратацыі. На гэтым аб’екце размешчаныя расійскія сілы СПА. Аэрадром размешчаны прыкладна за 10 кіламетраў ад так званай «Лініі Хрэніна».

Каментары11

  • ●
    12.02.2026
    Цікава . Ці сапраўды яны на парасонах
    " з нябёсаў на глебу " ? Ці разбілі усю цэглу аб сваю галаву . Ці падрывалі галовы усім катам . Хіба лухта, як заўсёды ?)
  • Беларускі партызан
    12.02.2026
    Любы падроздзел ЗСУ разнясе гэтых клоунаў за пару гадзін
  • Вольга
    12.02.2026
    Цэлых два адмытых перад здымкамі прапагандонаў суперБТРы ўзмоцняць паўднёвую мяжу па самае няма куды - пакуль не прыляцяць два маленькіх FPV з Украіны.

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць