Кіно33

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука

Экранізаваны раман нобелеўскага лаўрэата «Музей цнатлівасці».

Учора на стрымінгах выйшаў дзевяцісерыйны фільм «Музей цнатлівасці» па аднайменным рамане Архана Памука, што пабачыў свет у 2009 годзе. 

«Кемаль быў наследнікам адной з самых уплывовых сем'яў Стамбула. Яго жыццё, здавалася, была наканаванае: бліскучая адукацыя, выгадныя дзелавыя перспектывы, свецкія прыёмы і змовіны з дзяўчынай са свайго кола. Але ўсё змянілася пасля выпадковай сустрэчы з далёкай сваячкай Фюсун. Паміж імі ўспыхнула іскра, якая хутка перарасла ў таемны раман. Іх сувязь пачыналася як мімалётнае захапленне, але для Кемаля яна стала сэнсам жыцця. Ён быў гатовы пайсці супраць сям'і, грамадскіх чаканняў і ўласнай будучыні, абы быць побач з каханай» — гаворыцца ў анатацыі да фільма.

Усе ролі ў серыяле выканалі турэцкія акцёры. 

Архан Памук — нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 2006 года. Самыя вядомыя яго творы «Джэўбет-бей і яго сыны» (першы раман), «Белая крэпасць», «Чорная кніга», «Снег», «Мяне завуць чырвоны», «Стамбул — кніга ўспамінаў», «Рудавалосая жанчына» ды інш.

Апошні раман пісьменніка — «Чумныя ночы» (2021), пра эпідэмію чумы на асманскім востраве Мінгер у Міжземным моры. Падзеі адбываюцца ў 1903 годзе. Доктар Нуры і яго жонка Пакізэ, сястра зрынутага султана Абдул-Хаміда і (пляменніца султана Мурада V), пасля таго як на востраве забіваюць галоўнага санітарнага доктара Асманскай імперыі, ураджэнца Варшавы Банкоўскага, застаюцца на вострава і пачынаюць змаганне з хваробай. Раман напісаны ад імя ўнучкі Пакізэ і Нуры, доктаркі гісторыі і архівісткі.

За кнігу на Памука завялі справу паводле абвінавачвання ў абразе Атацюрка і турэцкага сцяга.

Каментары3

  • Žvir
    14.02.2026
    Aj, knihi pačytaŭ by, sapraŭdnyja, a sieryjaly nie lublu.
    Sieryjaly, heta huma humavaja...
  • Румі
    14.02.2026
    Žvir , Калі гэтыя серыялы не турэцкія. Турэцкія серыялы (напрыклад, Меўляна Джалаладдзін Румі) адзіныя серыялы, што можна глядзець. У турэцкіх серыялах прыгожыя акцёры і яны імкнуцца працаваць, як пратэстанты на працы.
  • Папкультура
    14.02.2026
    Зноў рэкламуеце нейкі танны прадукт ад N.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць