Каментары да артыкула

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць

  • IнфоБудулай
    16.02.2026
    Лингвомастурбация.
  • 16.02.2026
    Прапаную беларусам - бізнесоўцам наладзіць на захадзе вырабніцтва
    лялек Вуду . Ў выглядзе 3% га . Ў камплекты з голкамі і падручнікам па ужіванню .
  • Filipp
    16.02.2026
    "У расейскай гэтае «ну да» не нясе ніякай стылістычнай афарбоўкі. А вось для беларусаў мае негатыўную канатацыю, бо беларусы такім чынам самі сябе нібыта накіроўваюць на лад бяды-гора."©
    Хто такое прыдумаў, быццам гэта накіроўвае чалавека на лад бяды- гора?)
    Проста трэба адрозніваць беларускае " так ", ад беларускага "ну да". Калі на пытанне "Хадзіў ты на канцэрт" адказ "Так", гэта простая канстатацыя факта таго, што ты на яго хадзіў, калі ж адказ "ну да", гэта значыць, што ёсць нейкія нюансы: альбо спазніўся, альбо не спадабалася, альбо нешта там сталася, альбо быстра ад туль сышоў.
    Нам не абавязкова баяцца замежных моў, можна праз запазычанне павялічваць багацце нашай мовы ( нават калі гэта расейская мова ).
  • Авохці
    16.02.2026
    Як казаў мой настаўнік, “нуда горш каросты”
  • Skarbnik
    16.02.2026
    Пацвярджаю. Сярод маіх знаёмых, што шмат гадоў размаўляюць па-беларуску, да халеры вось такіх "нудыстаў". Аніяк не могуць вывучыць найпростае "Так"... Чаму?
  • Ясафат
    16.02.2026
    Гэта яшчэ што! Вось беларускія праваслаўныя і рыма-каталікі ужываюць слова "благаславіць", то бок надзяліць кагось благім словам, замест "дабраславіць". Мо таму беларусы і знаходзяцца ў такой дупе, што просяць і надзяляюць ня добрае слова, а благое?..
  • Витебск рад Ясафату
    16.02.2026
    Ясафат, гугл в помощь и сделайте прививку от бешенства
  • Ясафат
    18.02.2026
    Витебск рад Ясафату, а нашто мне той ГУГЛ, калі й безь яго ўсё зразумела...
  • беларус
    16.02.2026
    Нешта прыдумала кабета і напісала.
    Ніхто нікога не павінен прымушаць, як размаўляць і на якой мове.
    Адказ мой кабеце не агучу, бо забаняць!
  • дык даўно ж вядома -
    16.02.2026
    нуда горай за вошы!
  • М
    16.02.2026
    Ну дык досыць часта сустракаюцца русізмы : "да" /у значэнні так/, "то есць", "следства" /у значэнні наступства/.

    Дарэчы, Хартыя ўжо перакладае на бел.мову ўжо не празь Белазар, а з дапамогай ШІ, такія пэрлы штодня атрымліваюцца: Ігар Якаўіна.
  • Cymus
    18.02.2026
    М, Белазар - гэта вельмі старая праграма. Думаю, на Хартыі перакладалі ўсё ж транслятарам з наступным вычытваннем. І ўзровень беларускае мовы там быў высокі, прыемна было чытаць. Але некалькі месяцаў, здаецца, робяць робаты, і ніхто, відавочна, не вычытвае - проста брыдота нейкая...
  • Небяды
    16.02.2026
    Я кажу "Да" альбо "Та". "Так" - радзей, бо яго цяжэй вымаўляць.
  • .
    16.02.2026
    Каментаваць каляпсіхалагічную гарадскую легенду гештальт-псіхолагу - гэта прыкладна як каментаваць астралогію таролагу.
    "Словы не ўплываюць магічна", але... "ўзровень энергіі", "прыслухацца да свайго цела", "кантакт з сабой". Замест адной магіі другая.
    Занадта шмат надуманай глыбіні.

    Калі яе прыбраць, застаецца: разумная ўвага да таго, як мы размаўляем, да слоў-паразітаў, да прыгажосці і стылю мовы.
  • Найперш не галасі!
    18.02.2026
    ., мова - гэта і разуменне і рэфлексія асобы.
    Калі штодня трэніравацца на "згоду без асабістага ўдзелу", то гэта становіцца нормай рэфлексіі, а памля і светапоглчду, яеі і дзецям перададзім.
    Калісьці, яшчэ ў СССР, быў такі спосаб барацьбы з дэпрэсіўным станам - пэўны час, але штодня выконваць ролю вясёлага актора (чалавека). Усміхацца, старацца рассмяшыць, прыдумаць жарт і гд. Пачынаць з паўхвілінкі ў дзень, больш і не атрымаецца спачатку, і штодня павялічваць ролю радасці на адну хвіліну. Метад працуе, гэтаксама як і вечная спроба заставацца па-за межамі сваёй магчымай суб'ектнасці.
  • Найперш не галасі!
    18.02.2026
    Словы прамоўленыя ўплываюць на нас не магічным чынам, а гэтак няўмольна, як і законы фізікі, хіміі, эканомікі.
    Электронаў ў дратах мы таксама не бачым і пальцам у іх не ткнем, але гэта не значыць што іх там няма і можна сунуць палец ў разетку.
    Тое ж і з законамі мыслення і мовы - гэта не на ўзроўні "хачу/не хачу", а на ўзроўні няўмольных законаў прыроды і грамадства.
  • Van der Graaf
    17.02.2026
    Да 1 красавіка яшчэ далёка нібыта.
  • Андрэй
    18.02.2026
    Добры, пазытыўны артыкул. Калі працаваць над чысьцінёй мовы, то толькі такім чынам, ненапружна, бяз злобных паправак і папрокаў. 99% нас прышлі да беларушчыны з расейскамоўным бэграўндам і, натуральным чынам, калькуюць расейскія абароты, нават ня ведаючы, што можна іначай. Калі чалавек схіляецца да беларушчыны, гэта трэба падтрымліваць і песьціць, калі выпраўляць, то мякка, недзе з гумарам, не прыніжаючы годнасьць. А на добры плён, яшчэ і сябе праверыць: ці ўсё ты сам ведаеш, ці ня ёсьць абарот, ужыты суразмоўцам, дыялектным, пачутым ад уласнай бабулі. Прыклад "нуды", як і "паходу за хлебам", і "паездкі на трамваі" тут вельмі яскравы.
  • Тутэйшы
    18.02.2026
    Ну да, згодны з аўтаркай. Ой, так, згаджаюсь) Апошняе гучыць больш асэнсавана.
  • У гэты сапраўды нешта ёсць
    18.02.2026
    Любое слова кінутае ў космас вяртаецца да нас. Або негатыўнае, або пазітыўнае. Бо сказаныя словы - адбітак унутранага стану і думак чалавека. Гэта вельмі лагічная думка. Зараз я да гэтага адношуся сур'ёзна. Мяне "ну да" не турбуе), змагаюся з "нічога сабе" ))

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць