Грамадства66

У Мінск прыехала дэлегацыя ад афганскіх талібаў

У МЗС Беларусі прайшлі перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай карпарацыі развіцця Афганістана, паведамляе БелТА.

Фота: МЗС Беларусі

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч 16 лютага сустрэўся з афганскай дэлегацыяй, якая прадстаўляе вядучую дзяржаўную кампанію гэтай краіны ў галіне інфраструктуры і будаўніцтва.

Паведамляецца, што падчас перамоў бакі адзначылі вялікія перспектывы павелічэння паставак у Афганістан беларускай тэхнікі, сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі, неабходнай для рэалізацыі буйных праектаў развіцця краіны.

Па выніках сустрэчы дамовіліся актывізаваць кантакты ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя і адукацыі.

Раней той жа Сяргей Лукашэвіч ужо сустракаўся з прадстаўнікамі афганскага ісламісцкага руху «Талібан», які ў 2021 годзе захапіў уладу ў краіне, у студзені 2025 года ў Кабуле.

Каментары6

  • Шураві
    16.02.2026
    Белпошта не дастаўляе у/з Афганістана, дык талібы прывезлі ветэранам тыпу Шэймана, Чаргінца святочную паштоўку ў гонар 15 лютага - 37-й гадавіны вываду абмежаванага кантынгента УС СССР з Афгана. З боку БССР прагучалі віншаванні братам-талібам з Днём Перамогі (іхняй). Мажліва, на юбілейныя даты будзе праводзіцца сумесны парад.
  • М
    16.02.2026
    Належыла ў якасці пратакольнай сустрэчы сумесна ускласці кветачкі загінутым савецкім акупантам ў ганебнай аўганскай вайне 1979-1989 якую распачаў Савецкі Саюз супраць Аўганістану і дзе саветы і камуністы здзейснілі генацыд аўганскага народу.
  • інвестары прыехалі
    16.02.2026
    будуць брудны калхоз падымаць
    будзе буйны кветкавы аграхолдынг з ухілам да фармацэўтыкі.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта4

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта4

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць