Спорт

Сёння на Алімпіядзе паспрабуюць паўторна выступіць фрыстайлісткі, а таксама ў горных лыжах паспаборнічае Марыя Шканава

Учора кваліфікацыя ў лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле была адмененая з-за моцнага снегападу. Таму кваліфікацыйныя скачкі і фінал адбудзецца ў адзін дзень, калі дазволіць надвор'е.

Фота: НАК

Першая кваліфікацыя пройдзе а 12‑й па мінскім часе, другая а 12:45.

Трое беларусак сярод іншых 25 дзяўчат выступяць у першай кваліфікацыі. Ганна Гуськова будзе скакаць шостай, Ганна Дзяруга — 11-й, а Анастасія Андрыянава — 23-й.

Задача адабрацца ў топ-6, каб трапіць у фінал. 

З другой кваліфікацыі таксама адбяруцца шэсць найлепшых.

У выніку ў фінале (15:00) выступяць 12 фрыстайлістак, якія разыграюць медалі.

Беларускія фрыстайлісты бралі медалі на кожнай Зімовай Алімпіядзе, пачынаючы з 1998 года, у тым ліку ў 2010, 2014 і 2018 гадах залатыя ўзнагароды. Ганна Гуськова заваявала золата на Алімпіядзе-2018 і срэбра на Алімпіядзе-2022.

А 12‑й стартуюць спаборніцтвы ў жаночым слаламе.

На трасу выйдуць 95 дзяўчат, у тым ліку Марыя Шканава, у якой 44‑ы нумар. Для трапляння ў другую спробу неабходна паказаць вынік у топ-30. Для беларускай гарналыжніцы гэтая Алімпіяда стане пятай у кар'еры.

Фігурыстка Вікторыя Сафонава завяршыла ўчора свой удзел, яна заняла 26‑е месца ў кароткай праграме, не здолеўшы прабіцца ў 24 фігурыстак, што пазмагаюцца за медалі ў свабоднай праграме.

Пасля 11 дзён Алімпіяды ўпэўнена лідзіруе Нарвегія, Італія — другая, ЗША на трэцім месцы.

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць