Грамадства66

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны

Учора Павел адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці

Пасля больш як 11 гадоў за кратамі і прымусовай дэпартацыі з Беларусі Павел разам з сям’ёй апынуўся ў выгнанні без дакументаў і без магчымасці працягваць сваю працу. Цяпер ён плануе аднавіць публічную дзейнасць і просіць падтрымкі ў грамадства, адкрыўшы збор на платформе «Байсол». 

У планах Паўла Севярынца:

  • запусціць YouTube-канал для беларусаў,
  • выпускаць відэа пра гісторыю і сучаснасць,
  • выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні.

Патрэбныя сродкі на абсталяванне, выданне кніг і запуск канала. Павел ужо заплаціў за сваю пазіцыю гадамі зняволення. Зараз ён хоча працягваць працу — і яму патрэбная салідарнасць беларусаў.

Калі вам важна, каб беларускія галасы гучалі і ў выгнанні, заклікаў Павел, — падтрымайце гэты збор.

Сума збору — €7000

  • Абсталяванне: камера, гук — €800; святло — €200
  • Частковая кампенсацыя друку кнігі турэмных малюнкаў, вершаў і выслоўяў — €2500
  • Развіццё ўласнага Youtube-канала — €1000
  • Арганізацыя прэзентацый кніг у Літве, Польшчы і Украіне — €1000
  • Выраб серыі ролікаў па гісторыі і менталітэце беларусаў — €1500

Грошы сабралі за лічаныя гадзіны. На 9:00 серады сабрана 7 917 еўра, збор працягваецца.

Каментары6

  • Просто
    18.02.2026
    Сваяк, невероятные!
  • Andrus'
    18.02.2026
    Peraslau $7,000 - maya pavaha da Paula, buduchaha prjezidjenta! Vel'mi vazhna veryc' u silu duhu kali astatniya ne verac'. Zhyve Belarus!
  • 3% у міня
    18.02.2026
    Давайце засыпім Сіверынца дзеньгамі, штобы Лука знал, што беарусы сваіх не брасают.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць