Грамадства44

У Заслаўі тратуары ператварыліся ў коўзанку. Камунальнікі разводзяць рукамі

На мінулым тыдні надвор’е ў Беларусі рэзка памянялася: адліга з мокрым снегам хутка саступіла месца моцным маразам. У выніку дарогі і асабліва тратуары ў Заслаўі пакрыліся суцэльным лёдам. Жыхары пачалі скардзіцца, што па некаторых вуліцах амаль немагчыма бяспечна хадзіць. Людзей цікавіць, чаму лёд не зразаюць тэхнікай і чаму амаль не відаць супрацьгалалёдных сродкаў, піша газета «Прысталічча».

Журналісты наведалі некалькі праблемных месцаў. Асабліва небяспечна каля чыгуначнага вакзала з боку вуліцы Зялёнай, дзе дарога ператварылася ў слізкі спуск. На вуліцы Дзяржынскага і ўздоўж тратуара з боку вуліцы Усходняй хадзіць практычна немагчыма — частка людзей вымушаная выходзіць на праезную частку, што стварае рызыку трапіць пад аўтамабіль.

Тратуары пакрытыя шчыльнай ледзяной скарынкай, якая ўтварылася пасля замярзання вільгаці. Нават там, дзе раней рабілі пасыпку, памагло гэта слаба.

У «Мінрайгаррамаўтадары» патлумачылі, што праблема не ў адсутнасці апрацоўкі, а ў складаных умовах надвор’я.

Пасля дажджоў і адлігі вада замерзла пры тэмпературы да -17°C, утварыўшы маналітны лёд. Пры такіх маразах соль амаль не дзейнічае, таму цяпер выкарыстоўваюць пясок, каб стварыць шурпатасць. Аднак гэты спосаб менш эфектыўны.

Актыўная барацьба з галалёдам стане магчымай, калі тэмпература павысіцца і рэагенты зноў пачнуць працаваць.

Што да механічнага зразання лёду, то цяжкая тэхніка можа пашкодзіць пакрыццё тратуараў і зрабіць сітуацыю яшчэ больш небяспечнай. Дарожныя службы адзначаюць, што працуюць у ўзмоцненым рэжыме: асноўныя сілы накіраваныя на галоўныя магістралі, а тэхніка часткова задзейнічаная і ў іншых населеных пунктах раёна.

Спецыялісты прызнаюць, што сітуацыя складаная, і просяць жыхароў быць асцярожнымі, пакуль надвор’е не стане больш спрыяльным. Пешаходам раяць насіць абутак з няслізкай падэшвай і быць максімальна ўважлівымі.

Каментары4

  • Гаворыць Гродна
    18.02.2026
    Зато лiсце восенню грабуць
  • Filipp
    18.02.2026
    Так нажаль па ўсёй Беларусі ( Дзе ні дзе пасыпаць пяском, што трохі ратуе, але ж лёд паўсюль.
  • Ганьба!!!
    18.02.2026
    Няма ні тэхнікі, ні пяска у́ лукашыстау́

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю25

Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць