Аўто33

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?

Гэта адзіны такі аўтамабіль у продажы на ўсю Беларусь. 

Фота тут і далей: konfiskat.by

У Мінску на пляцоўцы аўтаканфіската з'явіўся Nissan Skyline 1992 года выпуску. Гэта легендарнае японскае купэ, якое шануюць аўтааматары ва ўсім свеце, нават з улікам таго, што машына выпускалася выключна са стырном з правага боку.

Пад капотам у яго бензінавы рухавік аб'ёмам 2,5 літра і магутнасцю 280 к. с. Заяўлены прабег — 192 тысячы кіламетраў.

Па фота падкапотнай прасторы зразумела, што ў машыне праводзілася экспертыза. Яе сляды бачныя як на самім VIN-нумары, так і на панэлі, на якой ён знаходзіцца.

Увогуле машына не ў самым лепшым стане. На капоце аблазіць лакафарбавае пакрыццё, паваротнік з левага боку трымаецца на скотчы. З-пад задняй шыбы вылазіць клей. Ды і іншых дробных дэфектаў хапае.

Руль, які стаіць у незвычным для нас месцы, таксама не першай свежасці, у панэлі не хапае некаторых элементаў.

Просяць за рэдкага праварульнага японца 27 648 рублёў, што складае каля $9 713. Гэта стартавы кошт аўтамабіля. Аўкцыён па продажы адбудзецца 25 лютага.

Для даведкі: у Беларусі аўто з рулём «на месцы бардачка» дазвалялі ставіць на ўлік толькі да 10 жніўня 2002 года. Пасля гэтай даты імпарт такіх машын не забаранілі, але для пастаноўкі на ўлік трэба спачатку пераставіць руль на левы бок, прайсці экспертызу ў БНТУ і толькі пасля гэтага ісці ў ДАІ.

Каментары3

  • unicorn
    23.02.2026
    А ў гаях тых бярозы ды дубы
  • Troy Gothsby
    23.02.2026
    ламачча , 999 далярау́ яму кошт
  • Дубовы гай
    23.02.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць