Грамадства88

Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і там вярзла бязглуздзіцу пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў

У TikTok з'явіўся канал, дзе згенераваная штучным інтэлектам вядучая расказвала фэйкі пра Польшчу на рускай мове.

Назва канала падобная да назвы аднаго з самых папулярных беларускіх выданняў — «Зеркала». У той жа час дызайн быў скапіяваны з гродзенскага рэгіянальнага канала, які нядаўна раззлаваў прапагандыста Ігара Тура. А акаўнт, магчыма, звязаны з галоўным рэдактарам дзяржаўнай «Гродзенскай праўды».

Першы ролік на гэтым канале апублікавалі 3 лютага ў 17:15 з загалоўкам «У Польшчы правал з наборам у войска». У той жа дзень, за гадзіну да першага відэа, на канале памянялі назву на Zerkalonews. 

Іншыя ролікі зроблены ў падобным стылі, з гучнымі загалоўкамі і дэзынфармацыяй унутры: «Палякі замярзаюць», «Польшча застанецца без пошты», «У Польшчы няма каму працаваць?».

Пры гэтым вобраз ШІ-вядучай і афармленне загалоўкаў з цітрамі вельмі падобныя да канала рэгіянальнага медыя, прысвечанага Гродна, з іранічнай назвай «Советская Белоруссия» (не блытаць з папулярным сатырычным тэлеграм-каналам з ідэнтычнай назвай). Менавіта гэты гродзенскі рэсурс у кастрычніку 2024‑га выклікаў гнеў Ігара Тура, пра што той пісаў у сваім тэлеграм-канале.

Тады «СовБелка» распавяла пра скаргі жыхароў радзімы Ігара Тура, пасёлка Першамайскі Лідскага раёна, на рэканструкцыю сярэдняй школы. Па словах медыя, з-за дапушчаных памылак пры рэканструкцыі школы «ў людзей затапляе двары і агароды, трэскаецца падмурак, хадзіць прыходзіцца па балоце». Таксама, яны адзначылі цікавае супадзенне: будоўляй кіраваў Андрэй Коўрыга, былы намеснік старшыні Лідскага райвыканкама.

Аватар канала вельмі нагадвае лога тэлеграм-канала абласной газеты «Гродзенская праўда». Відэа з канала Zerkalonews, дзе ўсяго крыху больш за 100 падпісчыкаў, актыўна каментуе акаўнт tatyanasv03 з фота Таццяны Сяргеевай — галоўнай рэдактаркі «Гродзенскай праўды». Апошняе відэа на яе канале — якраз ШІ-версія яе фатаграфіі ў вечаровай сукенцы. Акрамя гэтага, яна публікуе відэа з дзяржаўных крыніц і крытыкуе праціўнікаў дыктатуры.

З'яўленне канала можа азначаць, што дзяржСМІ пачынаюць эксперыменты з ШІ-сэрвісамі для вытворчасці кантэнту для платформаў з вертыкальнымі відэа.

Трэба адзначыць, што, пакуль мы рыхтавалі гэтую публікацыю, тыкток заблакаваў канал — магчыма, яго палічылі парушальнікам правілаў платформы.

Каментары8

  • Самі бачыце
    20.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гаварашчая галава
    20.02.2026
    Рассказываю, как примерно было... ) Пропагандисты, вероятно, на складчине (есть такой сервис в интернете) купили за доллар или чуть более (отжалели с барского плеча эту сумму, заполнив кучу бюрократических бумаг на международную оплату для своей отчетности и, получив множество согласований перед этим) курс по созданию нейро-инфлюенсеров. В рамках курса получили пресеты (или ещё называется "референс") модели и запилили ведущую в нейронке, которую также озвучили в другой нейронке, ну а потом залили этот видос(ы) на фейковый Тик-Ток аккаунт. Позорники с посредственными знаниями в этой теме.
  • Было б беларускамоўным
    20.02.2026
    Не зрабілі б

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў11

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

Жанчына нарадзіла дзіця ў сельскай прыбіральні — і яно патанула. СК агучыў падрабязнасці2

На трасе Брэст — Маларыта плануюць адкрыць карчму з кальянам, дыскатэкамі і кутком-музеем Вялікай Айчыннай вайны1

Гэтага фатографа ведаюць усе беларускія тусоўшчыкі. І яму рэспектаваў Пазняк. Пагутарылі з Johnny Cosmic4

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў11

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць