На Камароўскім рынку пачалі прадаваць папугайныя цюльпаны, вырашчаныя ў Беларусі. Інфармацыя з’явілася ў сторыз аккаўнта рынку ў Instagram, заўважыла Blizko.by.

Набыць цюльпаны можна за 5—6 рублёў за букет. Таксама можна купіць жывыя кветкі з цыбулінамі ў гаршку па 30 рублёў.

Знайсці цюльпаны можна на тэрыторыі крытага рынку.

Раней паведамлялася пра з’яўленне ўвогуле першых беларускіх цюльпанаў на прылаўках Камароўкі.

Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары