Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam
Гульню распрацоўваюць беларускія студэнты, якія аб’ядналіся ў студыю Qualestory Games. Яе дзеянне разгортваецца ў Тураве XIII стагоддзя. Рэліз адбыўся 20 лютага.

Скрыншот з відэа
За першы дзень у дэма згулялі больш за 300 чалавек, а больш за 1000 дадалі яе ў сваю бібліятэку ў Steam. Распрацоўшчыкі абяцаюць паступова выпускаць абнаўленні і паляпшаць гульнявы працэс.
Гульня дасяжная на беларускай і рускай мовах.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары