Грамадства11

Да 8 Сакавіка ў Мінску будуць працаваць 182 пляцоўкі па продажы кветак

Набыць кветкі на іх можна будзе з 5 па 8 сакавіка, пішуць Мінск-навіны.

Аддзелы гандлю і паслуг адміністрацый раёнаў сталіцы з 23 лютага пачалі прыём дакументаў для выдачы дазволаў на гандаль.

Акрамя таго, паводле даных Гандлёвага рэестра Беларусі, у Мінску функцыянуюць больш за 900 стацыянарных і інтэрнэт-крам па продажы кветак. Таксама ўсім ахвотным даюцца ў арэнду месцы для рэалізацыі кветак на рынках горада. Найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца месцы на Камароўскім рынку.

Чакаецца, што з цяпліц сталічных прадпрыемстваў да свята ў крамы будзе пастаўлена каля 60 тыс. ружаў і 200 тыс. цюльпанаў.

— Таксама напярэдадні 8 Сакавіка вельмі запатрабаваныя кандытарскія вырабы, — скзаалі ў Мінгарвыканкама. — Хлебазаводы прадпрыемства «Мінскхлебпрам» з 4 па 8 сакавіка вырабяць і паставяць у крамы звыш 51 т кандытарскіх вырабаў. Гаворка ідзе пра тарты і пірожныя.

Каментары1

  • Клара Цеткін і Роза Люксембург
    23.02.2026
    Вулічнае выступленне павей 8 сакавіка падхапілі сацыял-дэмакратычныя партыйныя шлёндры Клара Цэтнкін і Роза Люксембург, каб стварыць жаночае гендэрнае свята.
    Дарыце жанчынам кветкі кожны дзень, не чакая камуністычнага свята павей !

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць