Свет88

Кім Чэн Ын прызначыў сваю 13‑гадовую дачку на кіраўнічую пасаду ў войску

Паводле паведамленняў паўднёвакарэйскіх СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прызначыў сваю 13‑гадовую дачку на кіраўнічую пасаду ва Упраўленні ракетных сіл — структуры, якая курыруе ядзерны патэнцыял краіны.

Як сцвярджаецца, гаворка ідзе пра пасаду ўзроўню кіраўніка ведамства. Паводле інфармацыі крыніц, Кім Чжу Э паступова рыхтуюць да магчымай будучай ролі ў кіраўніцтве Карэйскай народнай арміі: яе знаёмяць з дакладамі генералаў, а ў асобных выпадках яна нібыта аддае распараджэнні замест афіцыйнага кіраўніка ўпраўлення.

Гэтыя паведамленні з’явіліся на фоне Дзявятага з’езда Працоўнай партыі Карэі, падчас якога Кім Чэн Ына зноў абралі генеральным сакратаром партыі — гэтую пасаду ён займае ўжо 15 гадоў. У рэзалюцыі з’езда падкрэсліваецца, што пад яго кіраўніцтвам войска краіны стала моцным і гатовым супрацьстаяць любым пагрозам.

Раней Нацыянальная разведвальная служба Паўднёвай Карэі называла Кім Чжу Э найбольш верагоднай спадкаемніцай улады. Яе частыя публічныя з’яўленні разам з бацькам, у тым ліку падчас выпрабаванняў балістычных ракет, узмацнілі размовы пра магчымую перадачу ўлады. Калі гэта адбудзецца, то стане беспрэцэдэнтным крокам, бо раней у дынастыі Кімаў улада перадавалася па мужчынскай лініі.

Каментары8

  • Van der Graaf
    25.02.2026
    Гэта злачынства эпштайна ці перамога фэмінізму?
  • путіна - кабаевым дзецям ўжо 7-8 ?
    25.02.2026
    путіна - кабаевым дзецям ўжо 7-8 ? адзін іх у будзе царом (апошнім) масковіі
  • Ботам
    25.02.2026
    путіна - кабаевым дзецям ўжо 7-8 ? , Лукабот, твой Лукашэнка сядзе ў турму разам з ПуЦіным. Ды і ПуЦін твой расіянін, толькі расійскі бот, які мовы не ведае, будзе ўпарата пісаць пуТін праз Т

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?11

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

Як згуляць у GTA 6, калі жывеш у Беларусі3

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць