Грамадства

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

У Слоніме суд абмежаваў права непаўналетняй навучэнкі каледжа самастойна распараджацца сваімі даходамі да дасягнення 18 гадоў. З такой ініцыятывай выступіў пракурор Слонімскага раёна, які звярнуўся ў суд з просьбай пазбавіць дзяўчыну магчымасці самастойна карыстацца стыпендыяй і іншымі выплатамі, паведамляе Генеральная пракуратура.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Выязное судовае пасяджэнне прайшло ў Слонімскім дзяржаўным медыцынскім каледжы.

Дзяўчына, справу якой разглядалі, засталася без апекі бацькоў і знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Яе законным прадстаўніком прызначаны дырэктар каледжа. Штомесяц на банкаўскую картку навучэнцы налічваліся стыпендыя і іншыя сродкі на ўтрыманне.

Аднак жа, паводле матэрыялаў справы, дзяўчына вельмі хутка траціла ўсе грошы — на адзенне, ежу, курыльныя сістэмы і вадкасці да іх. Пры гэтым яна забяспечвала сабе толькі мінімальны ўзровень патрэб, недастатковы для здаровага і бяспечнага ладу жыцця.

Таксама адзначалася, што дзяўчына вучылася пасрэдна і без уважлівых прычын прапускала заняткі. На судзе яна прызнала слушнасць зробленых ёй закідаў.

У выніку суд пастанавіў пазбавіць дзяўчыну права самастойна распараджацца стыпендыяй і іншымі даходамі да свайго паўналецця.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць