Свет44

Іран атакаваў французскую базу ў Абу-Дабі — адна з ракет упала за некалькі метраў ад круізнага лайнера з турыстамі

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана заявіў пра нанясенне камбінаваных удараў па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Галоўнай цэллю стала французская ваенна-марская база Camp de la paix («Лагер міру») у Абу-Дабі. Інцыдэнт выклікаў паніку сярод еўрапейскіх турыстаў: адзін са снарадаў разарваўся ў вадзе ў непасрэднай блізкасці ад пасажырскага лайнера.

Наступсты ўдару. Фота з сацсетак

Афіцыйнае пацверджанне атакі паступіла ад Міністэрства абароны ААЭ. Паводле дадзеных ведамства, па ваенна-марской базе Аль-Салам у Абу-Дабі ўдарылі два іранскія беспілотнікі. У выніку атакі ўспыхнуў пажар у двух кантэйнерах з будаўнічымі матэрыяламі. Інфармацыі пра загінулых або параненых на дадзены момант няма.

Паводле папярэдніх ацэнак экспертаў, для нападу выкарыстоўваліся дроны-камікадзэ тыпу Shahed.

Camp de la paix (з фр. — «Лагер міру») — гэта стратэгічны ваенны аб'ект Узброеных сіл Францыі ў ААЭ, адкрыты ў 2009 годзе тагачасным прэзідэнтам Нікаля Сарказі. Яе стварэнне стала вынікам абароннага пагаднення паміж Парыжам і Абу-Дабі. Гэта была першая французская ваенная база, створаная за межамі Афрыкі за паўстагоддзя.

У сваю чаргу, іранскі КВІР узяў на сябе адказнасць не толькі за ўдар па французскім аб'екце. У Тэгеране заявілі, што адначасова з гэтым чатыры балістычныя ракеты былі выпушчаныя па амерыканскім авіяносцы USS Abraham Lincoln. Аднак незалежнага пацверджання або каментарыяў з боку ЗША наконт атакі на карабель пакуль не паступала.

Паніка на нямецкім круізным лайнеры

Атака на ваенныя аб'екты ледзь не прывяла да масавых ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Як паведамляе нямецкае выданне BILD са спасылкай на відавочцаў, адна з ракет упала ў акваторыі порта Заед літаральна за некалькі метраў ад круізнага лайнера Mein Schiff 4, які належыць кампаніі TUI Cruises.

Круізны лайнер Mein Schiff 4

Пасажыры карабля перажылі сапраўдны шок. Адзін з нямецкіх турыстаў паспеў паведаміць журналістам, што каля 16:30 (па нямецкім часе) на мабільныя тэлефоны людзей прыйшло экстранае апавяшчэнне з загадам неадкладна сабрацца ў тэатры на борце судна. Пасля гэтага сувязь з ім перапынілася. На гэты момант невядома, ці ёсць пацярпелыя сярод 2500 пасажыраў і 1000 членаў экіпажа.

Сітуацыя сур'ёзна ўдарыла па турыстычнай галіне ў рэгіёне. Цяпер у партах Дубая, Абу-Дабі і Дохі (Катар) прышвартаваныя шэсць вялікіх круізных лайнераў розных кампаній (у тым ліку MSC Cruises і Celestyal Cruises). Аператары ўжо абвясцілі аб адмене бліжэйшых рэйсаў і працуюць разам з мясцовымі ўладамі над забеспячэннем бяспекі турыстаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Вадзім
    01.03.2026
    Дык вось хто такія КВІР-асобы, а я ўсё ні як не мог расшыфраваць)
  • А што на гэта Макрон?
    01.03.2026
    Азабочанасць.
  • М
    02.03.2026
    Интересные развлечения на океанских лайнерах.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі18

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну27

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік61

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць