Свет44

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны

Расійскае судна «Арктык Метагаз», якое перавозіла газ з Мурманска, патрапіла пад удар у Міжземным моры. Мінтранс РФ заяўляе пра атаку ўкраінскіх марскіх дронаў, запушчаных з тэрыторыі Лівіі.

Інцыдэнт адбыўся 3 сакавіка непадалёку ад тэрытарыяльных вод Мальты. Паводле версіі расійскага боку, танкер атакавалі безэкіпажныя катары. Усіх 30 членаў экіпажа ўдалося эвакуяваць, яны ў бяспецы.

Расія назвала тое, што адбылося, «актам міжнароднага тэрарызму і пірацтва», абвінаваціўшы краіны Еўрасаюза ў папушчальніцтве.

Гэта першы падобны выпадак атакі на расійскае судна ў гэтым рэгіёне, што значна пашырае геаграфію пагроз.

Ваенны эксперт Ян Мацвееў апублікаваў фота стану судна.

«Нават калі не затоне, наўрад ці яго можна адрамантаваць», — піша ён.

Каментары4

  • Ёсік
    04.03.2026
    Чытаеш і дзіву даешся - тыя, хто зьнішчае краіну-суседку насуперак усім міжнародным пагадненьням, падпісанымі між сабой, забіваючы цывільнае насельніцтва, нешта кажуць аб міжнародным тэрарызьме.
  • Проста жыхар
    04.03.2026
    Чым добрыя газавыя танкеры, дык гэта тым, што ў выпадку трапляння ў запоўнены танкеры не будзе разліву нафты, і, адпаведна, забруджвання вады і узбярэжжаў.
  • Чему удивляться
    05.03.2026
    На войне как на войне

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу145

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць