Грамадства22

Аўстрыйская ВНУ адкрыла набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай

Стыпендыя дае магчымасць навучання на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах.

Беларускія студэнты і студэнткі могуць падацца на стыпендыяльную праграму ў аўстрыйскім Цэнтры менеджменту Інсбрука (MCI). Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай, паведамляе прэс-служба палітыка.

Стыпендыя дае магчымасць навучання на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначаная для людзей з досведам грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферы абароны правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.

Навучанне праходзіць на англійскай мове.

Стыпендыя даецца на першы год навучання з магчымасцю падаўжэння пры ўмове добрых акадэмічных вынікаў. Памер падтрымкі складае €13 500 у год.

Падрабязнасці і спіс даступных праграм — па спасылцы.

Каментары2

  • Явітаю
    05.03.2026
    Дзякуй вялікі нашай Прэзідэнтцы Святлане Ціханоўскай, што выдзеліла са свайго сямейнага бюджэту сродкі на навучанне нашай моладзі. Каб кожны лідар і лідарка так пашкрэбалі па сваіх кішэнях, маглі б даўно збудаваць Новую Беларусь!
  • Ё
    05.03.2026
    Як сціпла. Дайце адгадаю, зараз туды пойдуць нікому не вядомыя дзевачкі із НГО і хлопчыкі, которые разговаривают на нормальном языке.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць