Усяго патроху44

Вядучы АНТ, які праславіўся мемам пра асу ў кадры, расказаў, што было пасля таго відэа

Вядучы Ігар Уланаў (Дзмітрыеў) расказаў пра сябе ў ютуб-перадачы «О(б)суджаем».

Скрыншот таго відэа АНТ з 2011 года

У 2011 годзе журналіст тэлеканала АНТ Ігар Уланаў (на той момант ён працаваў спецыяльным карэспандэнтам па Латвіі і Вялікабрытаніі) рабіў рэпартаж з Рыгі, калі здарыўся казус — у кадр заляцела аса. Вядучы эмацыйна адрэагаваў:

«Ну што гэта, бл***ь? У камеры аса. Бл***ь, ну, згані яе ў п***у, яна лезе ў аб'ектыў».

Той ролік ён пасля выклаў у сябе ў сацсетках. Але кіраўніцтва тэлеканала жарту не ацаніла.

«Мне літаральна праз пару дзён патэлефанаваў адзін з дырэктараў канала проста ў шаленстве: «Ігар, хто цябе так падставіў, што наогул адбываецца?» А я такі кажу: «А што дзе?» Ён кажа: «Вось, ну гэты ролік жа з асой». Я: «Дык гэта ж проста жарт». «Н***я сабе жарт». Мне праўда было не да таго, каб адсочваць гэты мем. Аказалася, што гэтую асу ўжо прыбралі ў міліцэйскую фуражку, прыляпілі Лукашэнку, і я Лукашэнку зганяю ў п***у», — расказаў вядучы.

Кіраўніцтва АНТ перапалохалася, а Ігар, ураджэнец Латвіі, шчыра не разумеў іх — спачатку спадзяваўся, што яму выпішуць прэмію за папулярызацыю канала.

У выніку, каб захаваць працу, вядучы выдаліў ролік.

Ігар Уланаў сёння. Скрыншот ютуб-перадачы «О(б)суджаем»

Цікава, што ў Латвіі яго некаторыя пазнавалі менавіта па тым відэа з асой.

Цяпер Ігар вывучае мастацтва ў Лонданскім каледжы сучаснага мастацтва і супрацоўнічае з азербайджанскім тэлебачаннем.

Каментары4

  • Имя
    07.03.2026
    Бывший политический заключённый, вы к любой новости осуждение приплетать будете? Напишите в редакцию, чтобы в конце статьи всегда добавляли соотвествующий пункт
  • Бывший политический заключённый
    07.03.2026
    Имя, нет, не к любой.
    Мне интересно, что делает на "гейропских" островах бывший (?) лукашистский пропагандист.
  • Ё
    08.03.2026
    Навошта гэтую старую быдляцкую мацершчыну цягнуць у навіны? Мне гэты “прікольный” ролік яшчэ тады засведчыў, якога ўзроўню кадры працуюць на ОНТ.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць