Грамадства1414

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання

Усе яны былі затрыманыя ў мінулым месяцы.

Фота: Lookby.media

«Экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнана «Кааліцыя друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». Рашэнне было прынята КДБ 3 сакавіка.

У сувязі з гэтым фарміраваннем у пераліку згадваюцца Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч, Алесь Яўдаха, — яны знаходзяцца ў Беларусі; а таксама Яраслаў Іванюк, Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч — яны за мяжой.

Нагадаем, у лютым у Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Тады былі затрыманыя Колас, Багдановіч, Яўдаха. Усіх іх спачатку адправілі на суткі па адміністратыўных пратаколах. З рашэння КДБ вынікае, што на ўсіх трох цяпер заведзеныя крымінальныя справы.

Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі, а таксама для пераследу іншадумства ў цэлым.

Каментары14

  • понятно
    09.03.2026
    Понятно, что кгб, что губопик лукашенко, заняты тем, что стирают носки и портянки ФСБ РФ и Росгвардии РФ.
    А лукашенко занят любимым делом - издевательствами над беларусами...
  • этнацыд - гэта...
    09.03.2026
    [працягніце дэфініцыю]
  • Ёсік
    09.03.2026
    Карнікі з КДБ на карысьць расеі працуюць. Зьнішчайце, толькі потым не выйце, калі паедзеце ў туву, Дагестан, якутыю, а сюды на вашыя месцы прыедуць чыстыя рускія. Не ведаеце ці забыліся - разьмеркаваньне за часамі СССР, амаль ніводны беларус не служыў у Беларусі.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам17

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць