Нерухомасць

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

На вуліцы Калінава, 1, у Віцебску знаходзіцца ўнікальны аб’ект — будынак былога хедэра (пачатковай школы).

Гэта адзін з нямногіх захаваных помнікаў, якія сведчаць пра шматвяковую прысутнасць яўрэйскай грамады ў горадзе. Каштоўны ён яшчэ і тым, што тут з ранніх гадоў вучыўся мастак Марк Шагал, піша Onliner.by.

Мясцовыя ўлады хочуць, каб у двухпавярховым будынку з’явілася нешта карыснае для людзей. Таму абвясцілі конкурс арандатараў.

Права арэнды будынка прадаецца на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць». Агульная плошча аб’екта — 591 кв. м. Гэта значыць, што можна разгарнуцца і размясціць на паверхах што заўгодна. Арэнда абыдзецца ў 1791,18 рубля ў месяц. Але за гэтую магчымасць давядзецца пазмагацца на аўкцыёне. Пачатковы кошт лота — 1845,28 рубля.

— Мясцовыя ўлады хочуць, каб у будынку размясціліся гасцініца і аб’ект грамадскага харчавання, — адзначаюць у «БУТБ-Маёмасць». Заяўкі на ўдзел у таргах прымаюцца да 6 красавіка, а сам аўкцыён пройдзе 9 красавіка. Цікава, што пазней арандатар можа выкупіць арандаваную маёмасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах41

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу6

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах41

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць