Грамадства33

Белстат палічыў, колькі ў Беларусі жыўнасці ў людзей

На 1 студзеня ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках людзей) налічвалася 4 млн галоваў буйной рагатай жывёлы, 2,2 млн галоваў свіней і 54,5 млн галоваў птушкі.

У Беларусі на адну свінню прыходзіцца чатыры чалавекі.

Гаспадаркамі ўсіх катэгорый за 2025 год было зроблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1823,9 тыс. тон (99,9% да ўзроўню 2024 года).

Рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 1797,6 тыс. тон (100,2% да ўзроўню 2024 года). Асноўная доля ў аб’ёме рэалізацыі прыпадала на птушку (41,6%, у 2024 годзе — 40,5%).

Вытворчасць малака склала 9192 тыс. тон (на 5% больш за ўзровень 2024 года), яек атрымана 3897,6 млн штук (таксама на 5% больш).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 98,2% пагалоўя буйной рагатай жывёлы, 93% пагалоўя птушкі, 92% пагалоўя свіней, 97,4% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 97,8% вытворчасці малака і 87,2% вытворчасці яек.

Каментары3

  • Лям
    11.03.2026
    Шыкоўны подпіс НН пад фота, гэта пяць! "У Беларусі на адну свінню прыходзіцца чатыры чалавекі".
  • Сатурн
    11.03.2026
    Очень милое фото!))
  • не веру
    11.03.2026
    Лям, на самай справе у Беларусi на адну свiнню прыходзiцца дзесцi 32 чалавека (97%), але подпiс сапраўды топ!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць