Свет33

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль

На піку каціроўкі майскіх ф’ючарсаў на нафту Brent на біржы ICE выраслі на 10,45% — да $101,59 за бараль.

Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Прычынай далейшага росту цэн сталі паведамленні пра новыя атакі на судны ў водах Персідскага заліва і закрыццё нафтавых тэрміналаў. Чакаецца, што гэты скачок цэн падштурхне інфляцыю і павысіць цану запазычанняў ва ўсім свеце, піша Reuters.

Пры гэтым рынак не вельмі адрэагаваў на планы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА) вызваліць 400 млн бараляў нафты са сваіх рэзерваў — гэта будзе найбуйнейшае вызваленне запасаў у гісторыі. У межах гэтага плана ЗША заявілі, што з наступнага тыдня выпусцяць на рынак 172 млн бараляў нафты.

У панядзелак раніцай нафта дасягнула 119 даляраў за бараль, потым у аўторак апускалася да 80 даляраў.

Каментары3

  • План Дугина-Пушкина
    12.03.2026
    Где этот деятель с сувенирным ВУП? Ждём комментарий?
  • Барэль
    12.03.2026
    План Дугина-Пушкина, таксама чакаю. Ен тут усіх задаўбаў 30 даляраў за нафту і Рэйган лав. У крайне правых поўныя неадэкваты.
  • План Трампа-Кэнэдзі дабівае імперыю пыхі
    12.03.2026
    План Трамп-Кэнэдзі на маршы. барэль 20даляраў у гадзіну. імперыя пыхі памірае ад смеху.

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»29

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці2

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць