Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта
-
16.03.2026Добра, а калі ўжо перавёз без дэклараваньня? Везці назад? А калі неўязны?
-
16.03.2026ц,
Не - правоз часткамі ёсць законнае дзеянне - ніякіх парушэнняў, калі да пэўнай сумы. Людзі на мяжы мабыць часам дзейнічаюць няўпэўнена з-за боязі штрафаў ці страты грошай і гавораць не тое, што трэба.
Галоўнае - польскія банкі патрабуюць менавіта дакументы пацверджання паходжання грошай на польскай мове. Напрыклад, дамову куплі-продажу. -
16.03.2026Можна ня класьці ў банк, і не купляць нічога вельмі дарагога - тады ўвогуле няма праблемы ) А інакш, трэба дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што ў Беларусі ў вас быў прыбытак сувымерны. На жаль, банкаўскае заканадаўства такое ў ЭЗ, на палітычных уцекачоў не разьлічанае
-
16.03.2026У любым выпадку, лепей мець легальны даход у ЕС, тады ў банка будзе значна меньш пытанняў.
-
16.03.2026Законнае, у гэтым выпадку ня будзе азначаць адсутнасьць праблемаў. Банкі ў межах AML абавязаныя марозіць апэрацыі на падставе мінімальных падазрэньняў. І ці можна будзе давесьці, што ты не наркагандляр - гэта ўжо як пашанцуе
-
16.03.2026Не кансультацыя, а зьдзек. Ясна, што бюракратыя заўсёды супраць чалавека.
-
16.03.2026А сегодня, дети, вы прослушаете бесплатную консультацию налогового консультанта. Как избежать проблем с налоговой? Необходимо вовремя заплатить все налоги!
-
16.03.2026Если у человека наличные деньги понятно что он их украл (нет, но так думает банк).
-
16.03.2026ПКО, Да и как легальный безнал обналичивать ,то сунут бумагу откуда деньги и зачем ты их берешь налом.
Брал десятку евро кэшем с текущего,все мозги проели. -
16.03.2026Не трэба нічога менавіта везці. Ёсць жа зваротны попыт - на тое, каб дасылаць грошы ў Беларусь. Дык чаму б не дамовіцца з адказным чалавекам пра ўзаемны залік?
-
16.03.2026Як гэта вам дапаможа ў дачыненьнях з банкам? Праблема ж не ў правозе празь мяжу, а ў тым, што банк любую адносна вялікую суму пазглядае як незаконна атрыманую, пакуль вы не давядзеце што вы не верблюд
-
16.03.2026Верблюд, калі сапраўды мусова мець дачыненні з бюракратыяй (натуральна лепей ўсё ж пазбягаць бессэнсоўных і бязлітасных аматараў паперак), шукайце контрагента з празрыстай гісторыяй грошай. Магчыма, спатрэбіцца дамова з гэтай асобай, што патлумачыць перавод грошай без неабходнасці падаткаабкладання
-
16.03.2026Верблюд, дый з якога часу перавозіць грошы праз мяжу перастала быць праблемай - нібы лукашысты перасталі суваць нос у кашалёк падарожных?
-
16.03.2026Вось і ўсё, што трэба ведаць аб здольнасьці падзелу хунты ад беларускага грамадства і непрызнаньні рэжыму з боку Польшчы на справе. І гэта нейкае трызненьне. Беларусы наадварот - імкнуцца схаваць свае грошы ад рэжыму. Бо адказныя грамадзяне ў часы акупацыі па магчымасці стараюцца працаваць па-за лукашэнкаўскай сістэмай. Заробак у канверце - гарантыя нясплаты падаткаў, а значыцца - зьмяньшэньня прыбытку хунты. Але ж гэтыя так званыя "эксперты", замест тлумачэньня стану рэчаў польскаму боку, раяць беларусам наадварот - несьці сродкі ў лукашысцкія банкі. То бок паказываць заробкі і карміць банкі адсоткамі. І гэта ў лепшым выпадку. А ў горшым - займець праблемы ўжо з падатковай хунты. У выніку Польшча б'е менавіта па беларусах, а не па лукашне - бо дыктатарскія халуі заўсёды знойдуць якія заўгодна паперкі з любымі пячаткамі.
Для зрынаньня ж рэжыму трэба наадварот - заахвочваць беларусаў выводзіць сродкі з Беларусі. Масава вывозіць гатоўку (чаму б вельмі паспрыяла вяртаньне візаў на закупы). Каб грошаў у луканоміцы рабілася б меньш. Бо меньш грошай і рэсурсаў - меньш магчымасьцяў. Але падобная бязглуздзіца - наўпроставы вынік адрынаньня рэчаіснасьці і публічнага ўспрыняцьця акупанта за "афіцыйныя беларускія ўлады" і, вось ўжо цягам шасьці гадоў, прасоўваньня гэтага погляду на суседнія дзяржавы. У выніку - палякі пераймаюць гэтую памылковасьць і патрабуюць ад беларусаў адпаведных атрыбутаў нормы - даведкі аб паходжаньні сродкаў. З пячаткай ад акупацыйнай хунты, вядома. Вось такое "непрызнаньне легітымнасьці" рэжыму на справе.
Але крыніца гэтай памылковай нармальнасьці - менавіта прызнаньне антыбеларускага акупацыйнага рэжыму "афіцыйным беларускім бокам" у так званай незалежнай інфапрасторы. Што ня толькі супярэчыць выбару грамадства ў 2020-м, але і цалкам адпавядае менавіта лукашысцкаму погляду на Беларусь. Таму такое стаўленьне ў рэшце рэшт ідзе толькі на карысць рэжыму. А наступствы прылятаюць ў, падавалася б, зусім нечаканым выглядзе - патрабаваньні польскіх банкаў даведкі аб паходжаньні грошай беларускіх уцекачоў ад адміністрацыі лукашэнкаўскага канцлягеру. І гэбня, безумоўна, пляскае ў ладкі стоячы такой "барацьбе". Брава. Так пераможам. -
16.03.2026Парада адна, не з’ехаць з Польшчы.
Перавёў усе сродкі ў Іспанію - ніякіх праблемаў і польскай бюракратыі
Так і запішам.