Свет55

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац паведаміў, што ў ноч на 18 сакавіка ў Тэгеране быў забіты кіраўнік іранскай разведкі Ісмаіл Хаціб.

Хаціб узначальваў Міністэрства разведкі Ірана з 2021 года і ўваходзіў у найбліжэйшае кола вышэйшага кіраўніцтва краіны. Да гэтага ён займаў высокія пасады ў структурах бяспекі, судовай сістэме і апараце вярхоўнага лідара.

Пад яго кіраўніцтвам ведамства займалася як задушэннем унутранай апазіцыі, так і замежнымі аперацыямі супраць Ізраіля і краін Захаду.

Загінулы лічыўся адным з ключавых функцыянераў рэжыму і быў цесна звязаны з Маджтабам Хаменеі.

Раней ЗША абвясцілі ўзнагароду за яго галаву ў памеры 10 мільёнаў долараў. Афіцыйны Тэгеран пакуль не пракаментаваў гэтую заяву.

Учора стала вядома пра гібель ад ізраільскіх удараў сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані і кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж» генерал-маёра Галамрэзы Сулеймані. 

Каментары5

  • Жвір
    18.03.2026
    Ізноў Ізраіль ! Вось гэта прадукцыйнасьць! прадукцыйнасьць і эфектыўнасьць... Яшчэ і грошы Трампу ашчадзілі. :)

    Калі ж ужо даведаемся пра нейкія вынікі ў пераможцаў аднаго дня ? :)
  • каментар
    18.03.2026
    Жвір , столькі мірных людзей фанатыкі забілі-замучалі, таму зусім не здзіўляе, што знойдуцца тыя, хто праінфармуе, дзе які кат хаваецца.
  • Вука
    18.03.2026
    А Иран заявил что Биби карту! Где Биби? Только фальшивые AI видео. Да и где моссадовский босс?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць