Рэгулярныя палёты ў Дубай і назад часова не будуць выконвацца да 19 красавіка 2026 года. Прычына — адкліканне слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі Дубая, паведаміла авіякампанія «Белавія».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Пасажыры адмененых рэйсаў могуць вярнуць грошы за білеты там, дзе іх набывалі.
Авіякампанія «Белавія» паведамляе, што працягвае сачыць за сітуацыяй і працуе над тым, каб атрымаць новыя дазволы і аднавіць палёты.
Раней рэйсы «Белавія» з Мінска ў Дубай і назад адмяняліся да 28 сакавіка.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары