«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных
-
19.03.2026Жора, таму што грошы вылучаюцца мэтава. І ніводны ні фонд, ні краіна, ні ЕС не даюць грошы на мэту "адкласці на экстранныя патрэбы". Ну і з 300 мільёнаў вы пагарачыліся. Мільён на культуру - ужо навіна ва ўсіх СМІ
-
19.03.2026Rada, нічога не пагарачыўся:
1) пагугліце "EU support for people of Belarus reaches €200 million". Гэта толькі дапамога Еўропы, а ёсць(была) яшчэ і амерыканская, каторая склала прыблізна столькі ж.
2) на той спасылцы, каторую вы адшукаеце, першай і асноўнай мэтай дапамогі будзе "assist victims of repression". Гэта афіцыйны сайт Еўракамісіі.
Пасля гэтага можаце колькі хочаце даказваць, што даюць на іншыя мэты і што грошай няма. Але грошы - ёсць, выдзелены. На ахвяр рэпрэсій, першай мэтай. -
20.03.2026Жора, Не паленавалася пашукаць сайт.
1) 200 за 5 гадоў не на рэпрэсаваных, а на ўсю грамадзянскую супольнасць у шырокім сэнсе. Пытанне з зорачкай: колькі з гэтых грошай засталіся ў фондах і арганізацыях уласна ЕС, якія займаюцца субгрантынгам або працуюць з мігрантамі?
2) На той старонцы , якую я адшукала, Today's funding of 30 million euros will strengthen support for victims of repression, independent journalists, and initiatives pursuing accountability for the crimes committed by Lukashenka's regime. То бок тут яшчэ незалежныя смі і ўся праваабарона.
3) support for victims of repression, independent journalists, and initiatives pursuing accountability for the crimes vs "адкласці на экстранныя патрэбы" - нібы ёсць розніца, не?
4) Асноўная маніпуляцыя пра вылучаныя грошы, нібы вулучаецца нейкая сума, якую можна проста ўзяць і раздаць патрабуючым. А так ніколі, ніколі не бывае. Вылучаюцца грошы не непасрэдна ў рукі victims of repression, а на дейнасць, якая "support for victims of repression". А дзейнасць можа быць рознай: ад псіхолага, які кансультуе пры шэлтары чырвонага крыжа, які лекцыі для мігрантаў ладзіць. -
20.03.2026Rada,
1а) мы гаворым не толькі пра еўрапейскія 200 мільёнаў еўра, а яшчэ і пра амерыканскія грошы. Іх (імаверна толькі частку) можна адсачыць на сайце foreignassistance кропка gov. Па гадах, на "дэмакратыю, правы чалавека і кіраванне", сумы такія: 2020: $8.5m, 2021: $16.7m, 2022: $8.7m, 2023: $11.1m, 2024: $22.9m, 2025: $0.5m, агулам: $68,4 мільёнаў долараў. Разам з еўрапейскімі грошамі па сённяшнім курсе EUR/USD (1.16) атрымліваецца мінімум 300 400 000 долараў. Пропісам: трыста мільёнаў долараў.
Ці, калі пералічыць на дні за пяць з паловай год, то па 149 тысяч долараў штодня. Без выхадных.
1б) калі вы ведаеце, што нейкая ўстанова займаецца суб-грантынгам і бярэ сабе завялікі % (фактычна нажываецца не беларускім горы), калі ласка, агучце назву ўстановы. Думаю, усім беларусам цікава будзе ведаць. І журналістам НН асабліва.
1б) што да працы з мігрантамі, прыгажосць у тым, што ўсе ўстановы аформлены юрасобамі, а значыць падаюць падатковую справаздачнасць. Мы можам прасачыць іх прыходы па адпаведных польскіх і літоўскіх рэестрах і адняць ад трыста мільёнаў. Падкажыце, калі ласка, назвы ўстаноў? Я магу пералічыць пару, але не дзясяткі. Здаецца, іх няшмат і вялікай долі грошай яны не ад'ядаюць.
2) і? калі пасля незалежных смі і праваабароны не застаецца на выйшаўшых палітвязняў, якія высновы? Мая выснова адназначная: так быць не павінна. Трэба разабрацца, куды пайшлі грошы, чаму агулам склалася такая сітуацыя. Дзе грошы, Rada?
3) а тут ужо задача правабароны і лідараў - прадугледзіць выхад людзей і запрасіць у спонсараў адпаведны рэзерв. Толькі не кажыце, што сённяшні выхад палівязняў быў нечаканы. Лідары набралі вады ў рот і маўчаць, бы рыбы, зусім не могуць уплываць на размеркаванні бюджэтаў? Як так? Яны ж увесь час ездзяць і гавораць, гавораць.. што, не атрымліваецца распавесці, як адбываюцца выхады? І што тая мінімум тысяча прызнаных палітвязняў, якая сёння застаецца ў лукашэнкаўскіх турмах, урэшце выйдзе і ім патрэбная будзе дапамога?
Язык адсохне распавесці, што патрэбны мільён у рэзерве? Ці рука не падымецца ўпісаць гэта ў грант-заяўку? Я шчыра не разумею.
4) па вялікім рахунку, так і адбываецца: грошы выдзяляюцца на дапамогу палітвязням перш за ўсё. А ўжо разнастайныя проксі і людзі са сваім шкурным інтарэсам ствараюць абсурдную сітуацыю, дзе асноўная мэта выдзялення грошай не дасягаецца. Выхад адзіны - публічнасць і поўная фінансавая празрыстасць. У тым ліку такімі абмеркаваннямі, як гэта. Даўбіць-даўбіць-даўбіць!
Чаму пры сумарнай дапамозе 300-400 мільёнаў долараў за апошнія пяць год, не адкладзена пара мільёнаў на экстраныя патрэбы?