Свет1111

У Празе маштабныя пратэсты супраць урада

У Празе 21 сакавіка прайшоў мітынг супраць ураду прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша. Па папярэдніх ацэнках, на яго сабралася больш за 200 тысяч чалавек, паведамляюць České Noviny.

Скрыншот відэа Týdeník Respekt

Дэманстрацыю «Мы не дазволім скрасці нашу будучыню» ў пражскім раёне Летна арганізавала ініцыятыва «Мільён імгненняў за дэмакратыю». Людзі выйшлі на мітынг, каб выказаць пратэст супраць узмацнення ўплыву алігархаў і адыходу ўлад ад дэмакратычных прынцыпаў. Абурэнне выклікае таксама закон аб інагентах — крытыкі лічаць, што ён падобны да расійскага. Калі закон будзе прыняты, то ён абавяжа рэгістравацца многіх юрыдычных і фізічных асоб, якія маюць сувязі з замежнымі краінамі ці атрымліваюць замежнае фінансаванне. За невыкананне — вялікія штрафы

Апазіцыя крытыкуе таксама планы ўрада змяніць фінансаванне дзяржСМІ, скараціць выдаткі на абарону і змякчэнне рыторыкі ў адносінах Расіі.

Прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш — мільярдэр, кіраўнік правапапулісцкай партыі ANO. У кааліцыю з яго партыяй ANO увайшлі дзве правапапулісцкія сілы: «Свабода і прамая дэмакратыя», якая вяла кампанію крытыкі міграцыі, у тым ліку з Украіны, а таксама «Аўтамабілісты для сябе», якая выступае супраць «зялёнага парадку дня».

Каментары11

  • Чакуну
    21.03.2026
    Шрэк, чакаем, калі аматары мульцікульці пачнуць прымаць Ахмедаў, Абдулаў і Мокэбэ ў свае кватэры, а не крычаць, што розныя краіны павінны прымаць.
  • Ліберал
    21.03.2026
    Не каб заступаўся за Бабіша, але гэта ўжо даўно смешна, што ў многіх СМІ цэтлік папулістаў лепяць толькі правым. І вядома, крайнасці неяк таксама нібыта толькі ў адзін бок.
  • бабруйчанін
    21.03.2026
    Чакуну
    Арыец ці абраны ?? Вы падобны у сваіх каментах

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч18

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць