Здарэнні11

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў

Вольга ў эміграцыі асвоіла новую для сябе прафесію — кіроўца трамвая. Нядаўна са змены яна вярнулася з чорным кацянём.

Для яго выратавання давялося арганізаваць невялікую аперацыю, а цяпер беларуска думае, што рабіць з гадаванцам. Пра незвычайны рэйс яна расказала ў тыктоку, піша Most.

Раніцай Вольга выконвала чарговы рэйс па Уроцлаве, калі ўбачыла, што паміж рэйкамі «ляжыць нешта незразумелае».

— Я дзынькнула — і гэта нешта незразумелае пабегла, — расказвае яна.

«Незразумелым» аказалася чорная кошка, якая так спалохалася, што «саскочыла ў правы бок на праезную частку» і залезла пад машыну.

Вольга выскачыла з кабіны і пачала махаць рукамі жанчыне, якая была за рулём аўтамабіля, каб тая не рухалася. Кіроўца разгубілася, не ведаючы, што рабіць. Вользе ж удалося схапіць жывёлу за хвост, і яна пачала хутка выцягваць яе з-пад машыны.

— Крычыць, супраціўляецца, шыпіць на мяне, — апісвае беларуска рэакцыю кошкі.

Патрэбны імя, парада і гаспадары

Дастаўшы жывёлу, Вольга задумалася, што з ёй рабіць. Узяць у кабіну нельга па тэхніцы бяспекі: кошка можа забіцца пад ногі або ў педалі, адцягнуць увагу і справакаваць аварыю.

Удалося дамовіцца з адной з пасажырак, каб яна патрымала котку. Паралельна Вольга патэлефанавала дачцэ (тая якраз была па дарозе ў школу) і папрасіла прыехаць і забраць жывёлу. Яна сустрэла трамвай якраз на тым прыпынку, дзе дзяўчыне-пасажырцы трэба было выходзіць.

Так чорная кошка апынулася ў Вольгі дома. Жывёла вельмі худзенькая і зусім маленькая — беларуска лічыць, што котцы чатыры-пяць месяцаў.

— Мурчыць без перапынку, — апісвае яна.

У Вольгі ўжо жывуць тры каты. Пакуль новага гадаванца ізалявалі ў пераноску, але беларуска задумваецца пра новы дом для кошкі. Знаёмыя раяць аддаць яе ў прытулак, але жанчына пакуль не можа на гэта вырашыцца.

— Увогуле, нам патрэбна імя. І парада. І, магчыма, новыя гаспадары, — заключае яна.

Каментары1

  • dfg ds g
    24.03.2026
    і куды яна той трамвай водзіць? у клюб на танцы? ці мо ў дзіцячы садок?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць