Каментары да артыкула

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

  • хх
    29.03.2026
    "падзеі 2020 года сталі момантам нараджэння беларускай нацыі"
    што?
    далей, прабачце, не чытала
  • Грэк
    29.03.2026
    хх, а што рабіць, калі маскалі захочуць быць беларусамі? На якой мове ім размаўляць?
  • хх
    29.03.2026
    Грэк, а *** яго ведае

    в ссср только у одного народа не было гимна
    догадайтесь, у какого
    да - у т.нз. руССкого
  • хх
    29.03.2026
    "а што рабіць, калі маскалі захочуць быць беларусамі?"
    Грэк, не адразу зразумела) ну тупенькая)

    хай пачынаюць размаўляць, як Аляксандр дарагі наш Рыгорыч
  • Нейкае абы што
    29.03.2026
    Былы палітвязень прыводзіць прыклад сваёй знаёмай, якая пасля 2020‑га года з’ехала ва Украіну:

    «Яны паехалі ва Украіну, спакойна аддалі дзяцей ва ўкраінскую школу, яны спакойна там вучацца, усё разумеюць. А многія-многія беларусы пішчом лезлі, каб пайсці ў рускія школы і вучыцца на рускай мове. І колькі ім Пуцін не даказвае, што дзе руская мова — там і рускі мір, яны гэтага не разумеюць. /

    Нейкі недарэчны прыклад. Гэта прыклад таго, што беларусы якія заўгодна мовы гатовыя засвойваць, абы не родную беларускую.

    Якая розніца, аддаюць беларусы дзяцей у рускую школу, украінскую, польскую ці літоўскую школы? Там яны ўсе страчваюць сваю самаідэнтыфікацыю як беларусы. Вось у чым праблема.

    Калі б Дашкевіч напісаў, што аддалі ў беларускамоўную школу, няхай і онлайн ці нядзельную, ці на курсы беларускай мовы, то аргумент быў бы залічаны.
  • 128
    29.03.2026
    Нейкае абы што , прыклад якраз вельмі адэкватны, бо найважнейшым ёсць абараніць дзяцей ад хваробы, якой з'яўляецца маскоўшчына. А беларусамі можна і ў сям'і стаць, калі беларускіх школак навокал няма.
  • Пабрацім
    29.03.2026
    З такім светапоглядам ты ніколі нічога не зменіш у краіне да лепшага. На рускай мове размаўляюць і ва Ўкраіне, і ў Прыбалтыцы, і шмат дзе яшчэ - калі ты здаеш СВАЮ мову ворагу, ты ўжо пераможаны. Валоданне беларусамі рускай мовай, апроч сваёй асноўнай беларускай, - гэта наш здабытак, і ня трэба дазваляць чужынцам убіваць кліна ў нашае грамадства на гэтай глебе!
  • З такімі пабрацімамі і ворагаў не трэба
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Нейкае абы што
    29.03.2026
    На погляд былога палітвязня, калі б беларусы загаварылі на сваёй мове, гэтага «было б не проста дастаткова для самазахавання».

    «Гэта б было дастаткова для таго, каб Беларусь стала свабоднай і незалежнай. Дастаткова для таго, каб над намі не панавала акупацыйная адміністрацыя, з-за якой цяпер людзі пакутуюць у выгнанні і з-за якой многія ў Беларусі сядзяць і чакаюць — прыйдуць ці не прыйдуць»./

    Таксама недарэчна. Каб захавацца як нацыя - так, абавязкова гаварыць на сваёй мове. Каб пазбавіцца ад рэжыму не дастаткова. Прыклад - Паўночная Карэя.
    Нацыя захаваная, усе гавораць на сваёй мове. Рэжым нікуды не падзеўся і не збіраецца.

    Для таго, каб пазбавіцца ад акупацыйнай адміністрацыі патрэбныя сілавыя метады ўздзеяння з мэтай дэакупацыі.
  • 128
    29.03.2026
    Нейкае абы што , якога яшчэ, кур**маць, "рэжыму"? Гэты засраны "рэжым" існуе выключна ў межах русского міра і канцэпцыі аднавонарода. А іх без развіцця ўласнай культуры не паканаеш.
  • Alherd
    29.03.2026
    Хотелось бы напомнить оппозиции два момента. Первое исчезновение политических оппонентов лукашенко в 0-ых. Я допускаю,что эту карту лукашенко подбросил кремль,что бы его повязать кровью и никуда он от кремля не делся.
    На это указывает,то ,что он не повторяет долгое время эту ошибку. Видимо сам считает эти действия ошибкой.
    Второй момент оппозиция считает его искренник русскамирцем,забывая,что он популист и говорит,то,что нравится народу. Думаю нейкое национальное мышление у лукашенко все-таки присутсвует,учитывая как он петляет от углубленной интеграции.

    П.с
    Давать советы из-за граници как бороться с режимом не этично. Вы в безопастности,а нам может прелитеть.
  • Найперш не галасі
    29.03.2026
    Alherd, абмяркуйце сказанае вамі з Пазьняком або Усавым.
    Здаецца, ідэя кудысьці "адцягваць" засумаваўшага па суверэнітэту гаранта дзяржаўнасці толькі пазьнякоўска-ксаўскае ноў-хаў.
  • Alherd
    29.03.2026
    Alherd, например в Грузии проросийская власть претворяеться проевропейской и сабатирует евроитеграцию. У нас Лукашенко на словах пророссийских,но по факту занимаеться сабатажем поглощения Беларуси россией.
  • Alherd
    29.03.2026
    Alherd, например Лукашенко и заодно Беларусь,часто обвиняют в соучастии в агрессии против Украины,а точнее в предоставлении территории,для нападения на Украину. Задайтесь вопросом,а что было бы с Лукашенко и Беларусью в случае отказа предоставить территорию россии?
  • Alherd
    29.03.2026
    Найперш не галасі, тогда приезжайте с Вильни и Варшавы и сами его свергайте.
  • Alherd
    29.03.2026
    Найперш не галасі, из-за граници надо продвигать СМИ независимые,национальную историю базирующиеся на ВКЛ и втягивать Беларусь в европейскую орбиту.
    А сидеть в Вильне и кричать выходите белорусы на плошчу,пока моя дупа в безопастности как то неэтично.
  • Alherd
    29.03.2026
    Alherd, к слову он любит управлять страной,но такое встречаеться и в демократических странах. Израиль,Венгрия,Германия.
    Это еще не исключает национальное мышления.
  • Alherd
    29.03.2026
    Alherd, взять Бабарико выходца из бизнес структур россии,в случае его победы в 2020 некая демократизация могла бы наступить,но могла усилиться и привязка к россии,например в случае приватизации гос предприятий российским олигархатом.
  • Alherd
    29.03.2026
    Alherd, вообщем-то для путина Армения и Беларусь имеют разный политический вес. Если у Армян получилось соскочить,то это еще не значит,что у белорусов получилось бы.
  • Drill baby drill
    29.03.2026
    Колькі можна несьці гэтую дурноту, што нацыя нарадзілася у 2020 годзе
  • Балтарус
    29.03.2026
    Drill baby drill, дазвольце беларусам размаўляць па-руску, а ліцвінам па-беларуску. І усё стане на свае месцы!
  • Жора
    29.03.2026
    Drill baby drill, асабліва нечакана гэта чуць ад Змітра, каторы з ягонымі "Цеслярамі" быў спонсарам святкавання БНР-100. Хто тады абвяшчаў БНР (і нават БССР, калі на тое пайшло) з усімі дзяржаўнымі структурамі і сімволікай, калі нацыі ў 1918 яшчэ не існавала? Хто выдаваў Нашу Долю і Нашу Ніву з 1906 года? Нават гуглоўскі АІ дае адназначны адказ пра існаванне беларускай нацыі ў 1918. А тут... эх, Зміцер...
  • Князь Даўмонт
    29.03.2026
    Балтарус, не кажыце беларуская мова а кажыце Вялікалітоўская. Усё стане на свае мейсцы
  • Балтарус
    29.03.2026
    Князь Даўмонт, сённяшняя літоўская гэта пруская мова адна з балцкіх моў. Ёй каля 3 тыс год, яна не мёртвая як лацінка. Трэба пра гэта казаць гучна на ўвесь свет
  • Князь Даўмонт
    29.03.2026
    Балтарус, не. Сённяшняя мова Ліетувы гэта на аснове жамойцкай мовы сфармавана. А пруская адрознівалася яна была заходнебалтыйскай у адрозненні ад летувіскай усходнебалтыйскай. Можаце знайсці гурт kulgrinda паслухаць як гучыць пруская мова. А літоўская мова ўсё сярэднявечча гэта старабеларуская мова. Няма ніякага сведчання ці пацверджання што князі з ліцьвінскімі імёнамі размаўлялі на балцкай сове. А на старабеларускай - колькі заўгодна. І імёны іх маюць гоцка-германскую этымалёгію а не балцкую
  • 12
    29.03.2026
    Жора, дык і нацыя ж кволая. У 18-м - уздым, потым павольна памірала, асімілявалася. У 20-м нібы заварушылася, цяпер ізноў не чуваць.
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    12, толькі не памірала. І не памерла.
    Здолела "прайсці праз вернасць" паводле Максіма Танка.
    Здолела эстафету БНР перадаць РБ.
  • Назіральнік
    29.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Цікава
    29.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Многа буквав троллікі писают
    29.03.2026
    А што про Дашкевича говорит уважаемый Зянон Пазьняк ?
    И какая у него агентурная кличка ?
  • Назіральнік
    29.03.2026
    Многа буквав троллікі писают, нічога не гаворыць. А вось Дашкевіч ужо выказаўся пра Пазьняка. https://nashaniva.com/388396
  • Bielarus2026
    29.03.2026
    Назіральнік, усе 2000-я - 2010-я гг. кола Пазьняка - кхп , моладзевыя групоўкі - абзывалі Дашкевічаапошнімі словамі
  • Назіральнік
    29.03.2026
    Bielarus2026, нічога пра гэта не ведаю. У інтэрв'ю Дашкевіч кажа толькі пра Севярынца, што Севярынец падазраваў яго, што ён гэбэшнік, бо меў надта начышчаныя боты і актыўна лез ва ўсе справы.
  • Пытанне
    29.03.2026
    Bielarus2026, моладзевыя групоўкі гэта якія? І за што канкрэтна якія групоўкі крытыкавалі Дашкевіча?
  • 1
    29.03.2026
    Калi б загаварылі... А калі б іншапланецяне прыляцелі, то вось тады б зажылі.

    Гэтага не будзе пры гэтай уладзе. Няма адкуль узяцца тым людзям, што загавораць. А тых рэдкіх, што нейкім цудам з'явяцца, змусяць з'ехаць.

    Разумею, што з эміграцыі ці пасля турэмнага зняволення цяжка гэта прызнаць, але Беларусь на сёння - рускі мір.
  • Беларусь - не "рускі мір"
    29.03.2026
    1, у Дашкевіча ўся сям'я па-беларуску размаўляе.
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    1, што такое "рускі мір"? Можаце патлумачыць, раскрыцць вашую тжрміналогію? паняцце
    Паняцце, якім вы так смела ўсіх накрылі.
  • 1
    29.03.2026
    Цудоўна, што так. І што гэта мяняе? Яго сям'я па зразумелых прычынах не ў Беларусі.

    Я разумею, што вам не хочацца, каб Беларусь была рускім мірам. Мне таксама не хочацца. Але такая зараз тут рэальнасць. Беларуская мова - з запасам самы ненавісны ў школе прадмет, таму што яго ў большасці выкладаюць тыя, хто мовы не любіць і не ведае - і таму, што вучні нідзе яе не чуюць і разумеюць нават горш за ангельскую. Ад таго, што вы будзеце з-за мяжы ўсё больш радыкалізаваць пазіцыі, гэта не пераменіцца.
  • Але
    29.03.2026
    1, гаварыце па-беларуску ў ЭрБе, як я раблю, у чым праблема?

    А будзе-ня будзе - гэта не наканаванасць, а пытанне штодзённага выбару. Калі насельніцтва масава не жадае будаваць нацыянальны дом, то і застанецца сядзець пад масквой пакуль тая не ляснецца, а пасля - пад яе ашмёткамі.
  • тест
    29.03.2026
    Найперш не галасі! , рускі мір - гэта вайна.
  • Заходні Беларус
    29.03.2026
    Рускі мір - гэта войны, дыверсанты, калабаранты, знішчэнне беларусаў як нацыіі, кроў, акупацыя, русіфікацыя і кроў, кроў, кроў. Пакуль беларусы гэта не ўцямяць - будуць парабкамі у рускамоўных нашчадкаў расейскіх акупантаў 1918, 1939. і па сёняшні буднічны дзень. Прыклад: Дзе спрадвечныя беларускія прозьвішчы ва ўладзе?, можна палічыць на пальцах, адны "овы" куды не глянь, і чым далей, тым болей іх і болей. Памірае Беларусь.
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    Заходні Беларус, не галасі.
    Рускіх прозвішчаў вельмі паменела з часоў СССР.
    Сёння ідэя сваёй Беларускай Дзяржавы шырыцца і засвойваецца непрыкметна, як дыхаем. У пачатку 90-х ідэя выглядала рызыкоўнай экзотыкай, а зразумеўшыя яе ведалі адзін аднаго асабіста.
    Пачытайце газеты тых часоў, якія былі дзіўныя дыскусіі.
    Ды газетаў тых было 2-3.

    Сёння беларускага кантэнту - акіян без берагоў.
    Мітынгі БНФ збіралі 2-5 тысячаў чалавек.
    Адзін раз падаышэннк цэнаў запоўніла аіаль ўсю плошчу перал Домам Урада, Чарнобыльскі Шлях 30-50 тысячаў, першы мітынг на стадыёне "Дынама" быў феерычным па колькасці, ея ведаю колькі, але не 30 тысячаў.
    Смешныя лічбы, меншыя за пагрэшнасць для руху 2020 году.

    Каму вы хочаце давесці што "памірае!"?
    Памірае лукашызм: ўжо без тэрору існпваць не можа, вось гэта памірае.
    А Беларусь жыве.
  • Стрыжань
    29.03.2026
    Гэта як у той хохме пра мышэй і саву:
    мышы: сава, што нам зрабіць, каб нас больш не крыўдзілі ў лесе?
    сава: станьце вожыкамі.
    мышы: як нам гэта зрабіць?
    сава: не ведаю, я даю толькі стратэгічныя парады.

    Вось і пытанне, як адваротна беларусізаваць насельніцтва Беларусі пасля двух стагоддзяў русіфікацыі не маючы ўлады. Напрыклад, як адключыць трансляцыю расійскіх канатаў ТБ? Ці змяніць школьныя праграмы?
    Да таго ж, рэжым можа беларусізавацца. Гэта зберажэ ад расійскай анексіі, напэўна - і толькі.
  • Наіў
    29.03.2026
    Падчас нацысцкай акупацыі яўрэяў не уратавала ні мова, ні танцы у народных строях. Як белмова дапаможа беларусам у час "выбараў" позбегнуць фальсіфікацый, калі "выбары" праводзяць рашысцкія "органы"? А ЦВК і КС таксама "пад акупацыяй" і там кіруюць калабаранты і прышлыя людзі.
  • :
    29.03.2026
    Наіў, розовые очки.
  • 12
    29.03.2026
    Наіў, затое мова дапамагла ім пабудаваць палітычную нацыю і нацыянальную дзяржаву, што цудоўна ратуе іх цяпер. Вам жа вашая “какая разніца” чамусці не дапамагае нават пры наяўнасці фармальнай дзяржавы. Чаму так?
  • 12
    29.03.2026
    :, гэтыя "ачькі" - твой апошні шанец звацца чалавекам на ўласнай зямлі, манкурце.
  • Ёсик
    29.03.2026
    Наконт моўнага пытання - старая песьня і лухта поўная. Бо не магчыма прымусіць (заклікаць, вядома, можна) цэлы народ ці хаця б яго большасьць раптам ўзяць і перайсьці на мову. Для гэтага патрэбныя моцныя стымулы, і прыкладанне пэўных намаганняў ад кожнага чалавека.
    А вось калі б беларусы выйшлі з РПЦ і, хаця б фармальна, далучыліся да каталіцкай царквы любога абраду - вось гэта была б бяскроўная рэвалюцыя. І, што самае важнае, для гэтага ня трэба прыкладаць ніякіх намаганняў. А каталіцтва - гэта ўжо ня "русский мир", а яго антаганіст.
    Мова ж? Вунь ірляндцы размаўляюць на ангельскай мове, але застаюцца ірляндцамі, бо католікі, але не англікане. А вунь сэрбы, харваты і басьнякі гавораць на аднэй мове, але ўважаюць сябе за розныя народы...
  • %
    29.03.2026
    Ёсик, яны не ірляндцы, яны англічане. Як і некалі былыя шатляндцы, валійцы. Яны, які і мы, здраднікі сваей мовы, сваей душы. Дурныя прыклады шукаеце, прыклады не вартыя павагі аніякай. Ляпей паглядзіце на суседзяў.
  • Резус
    29.03.2026
    Ёсик, очередной бред. Сейчас бы рассуждать о дремучести в век науки и цивилизации.
    Есть ещё большая чушь.
    Можно перейти на латинку в языке, и тогда точно все крывавые рэжымы падут.
    Московский самый первый. Он просто не поймет новой мовы и снимет двухсотлетнюю оккупацию.
    (еще есть один козырь - арабский белорусский. Это чтобы добить уже)
  • Bielarus2026
    29.03.2026
    Ёсик, у нас у аднаго нацыянальная царква - праваслаўная (не РПЦ), аўтакефалія, у другога - пратэстантызм, у трэцяга - вунія, у гэтага спадара каталіцтва, хтосьці за язычніцтва.
    Усе такія разумныя, і кожны думае што мае рацыю
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    %, поа "здраду душы" не цікава калі не вершамі.
    Цікпва, што мы павінны ўбачыць ў суседзяў?
    Добра, абыходзім межы нашага Краю:
    1. У Расеі на расейскай робяць нязьменнае вар'яцтва. Ліха з імі, пойдзем далей.
    2. Латвія ў ЕС, але датуль мае рускамоўныя гарады і рускую мову. 35 гадоў па СССР, але рускай мове так і не далі рады.
    3. Летува на мове, але траціна летувісаў імкліва з' ехалі ў ЕС на заробкі і не вярнуліся.
    Маю суб'ектыўнае ўражанне , што беларусы больш за летувісаў прывязаныя да свпёй радзімы.
    4. Польшча. Тут нібыта самая здаровая рэфлексія: польскія гастарбайтары вяртаюцца дадому і з новым досьведам на заробленае ладзяць мясцовыя бізнесы. Магчыма, наш шлях.
    5. Украіна. У 1991 - годзе было 51 млн народу. У 2022-м прыблізна 30 млн. З украінскай мовай, або з рускай проста пакінулі радзіму і ўсё. У ДНР-ЛНР іх пашыхтавалі і адправілі ваяваць за Расію.
    6. А што Беларусь?
    Мы ня з'ехалі на траціну, як летувісы, ці напалову, як украінцы. Нас не змаглі адправіць ваяваць за Расію , як жыхароў Данбаса і Луганска.

    Мы ня менш патрыятычныя за суседзяў.
    Мв змагаемся за сваю Беларусь, незалежна ад нашых ідэалогіяў.
    Вось таму мы не народзец, мы не вахлакі, як даводзіць Дашкевіч.

    А суседзям часам не зашкодзіла б браць з нас прыклад. )
  • Ёсік
    30.03.2026
    %, не нясіце лухты! Ва ўсім сьвеце ірляндцаў уважаюць за ірляндцаў, бо не паводле мовы вызначаюць нацыянальнасьць. А сербы з харватамі - адзін народ? Гавораць жа на аднэй мове...
  • Беларус
    29.03.2026
    Дзіўна, але такое рэдкае на сёння стаўленьне здаровага чалавека: лукашня - гэта акупацыйная адміністрацыя. Нягледзячы на, падавалася б, бранебойную логіку: той, хто захапіў уладу гвалтам і штодзённа, ужо шматгод пераследуе любую праяву беларушчыны, выціскае беларусаў ды фактычна ладзіць тэрор супраць мірнага насельніцтва ды усяго нацыянальнага - наўрадці месьціць ў сабе штосьці беларускае. Бо менавіта дзеянні кажуць аб адваротным.

    [Зрэдагавана]
  • %
    29.03.2026
    Наконт мовы згодны АБСАЛЮТНА. Тут нават без аніякіх варыянтаў.
  • Глядач
    29.03.2026
    Назва відэа «Никогда не ошибаются только двое: Позняк и Лукашенко» | Дашкевич в ТОК. На застаўцы назва «Пазняк і Лукашэнка, Бабарыка і Ціханоўскі, БНФ і Малады фронт".
  • Резус
    29.03.2026
    Как сделать Беларусь свободной от крывавага рэжыма.
    Под ред. Дашкевича Д.

    1. Революция внутри - НЕТ!
    2. Революция извне - НЕТ
    3. Пераход на мову - ТАК !!!!
  • %
    29.03.2026
    І вось што яшчэ. Каб беларусы былі насамрэч беларусамі - з мовай, культурай, памяцьцю - то АБСАЛЮТНА ўпэўнены, што нават бы не ўзнікла такога пытаньня як жыць, куда рухацца пасьля распаду савецкай імперыі ў 1991. Гэтае разуменьне было бы заўседы. І ніякі Лукашенка не меў б ніякага варыянта і магчымасьці, бо гэта быў бы папросту нонсэнс. Але паколькі бальшыня беларусаў, падаўляючая бальшыня, жыда, жыве і працягвае жыць у "рускім сьвеце", то і вынік такі які есьць
  • 12
    29.03.2026
    %, вядома ж, так. Самадастатковая нацыя і праблемы вырашае між сабой. Удала, ці ня вельмі, але ж хутка мяняе напрамак руху, пакуль не аднойдзецца правільны курс. А з аглядкай на смярдзючы крэмль якая можа быць праца над памылкамі…
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    %, выбачайце за недалікатнасць параўнання, але вы разважаеце цяпер, як калісьці фантазіраваў Адольф Гітлер.
    Гітлер разважаў пра нейкіх фантазійных арыяў-арыйцаў, якія нібыта "настолькі былі мудрыя, культурна самадастатковыя, што ім і дзяржава не патрабавалася, ім нішто не пагражала".
    А так не бывае.

    На кожным падзеле Рэчы Паспалітай свой Край магнаты і буйная шляхта здавалі-прадавалі маскавітам на сваёй роднай мове.


    І яшчэ.. Каб два разы не ўставаць))
    Ужо пра сказаннае Дашкевічам.
    " Вось каб загаварылі на мове!.. "
    " Калі любішь, то пачуццё патрабуе дзеянняў.."
    Па-першае, на тую ці іншую мову народы не пераходзяць ад свпйго "хачу!". Пераходзяць з неабходнасці.
    Чаканні Дашкевіча "рабі як я і толькі як зрабіў я" не працуе ў рэальным жыцці.
    Нават у постсавецкіх 90-х беларусізацыя ішла і з гары і ўгару, і з міністэрстваў, і ад людзей.
    Першымі міністэрствамі, якія перавялі свпю дакументацыю на беларускую мову былі Міністжрства Культуры і Міністэрства Унутраных спраў. Машыны з ўжо новым прыгожым, несавецкім надпісам "МІЛІЦЫЯ" ганяліся за беларускамоўным несавецкім Дашкевічам.

    Гэта я да чаго? Да таго, што пераход на мову, легалізацыя і легітымацыя мовы робіцца не ад раптоўнага ўнутранага "хачу-хачу -хачу!"
  • Якая бессаромная лухта
    29.03.2026
    Найперш не галасі! , даведайцеся нешта пра адраджэнне роднай мовы і культуры чэхамі, латышамі, эстонцамі, славакамі, тымі ж украінцамі-галічанамі… Сучасныя нацыянальныя дзяржавы ўзнікаюць, калі нацыя саспела і жадае жыць ва ўласным доме, а не таму, што начальства загадала.
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    Якая бессаромная лухта, ну раскажыце, паслухаем.
    Прашу пачаць з чэхаў, а не з галічанаў.))
    100 гадоў таму чэхі мелі горшую моўную сітуацыю за нас сёння. Іхні досьвед будзе нам карысны.
    Толькі прашу без клічнікаў.
    Навошта клічнікі, калі сапраўды маем намер дайсці да сутнасці?
  • Ізноў няпраўда
    29.03.2026
    Найперш не галасі! , 100 гадоў таму чэхі (чэхаславакі) ўжо мелі сваю нацыянальную дзяржаву і культуры нічога не пагражала. Гэта ў сярэдзіне 19-га стагоддзя сітуацыя была жахлівай, і мала хто верыў, што чэшская ачуняе. Але ўжо напачатку 20-га стагоддзя вынікі адраджэння былі такімі:

    ----
    Напачатку XX стагоддзя (перад абвяшчэннем незалежнасці Чэхаславакіі ў 1918 годзе) чэшскае нацыянальнае адраджэнне дасягнула свайго піка, ператварыўшыся з культурнага руху ў магутную палітычную і эканамічную сілу ў складзе Аўстра-Венгрыі.

    Галоўныя поспехі нацыянальнага адраджэння:
    - Культурная і адукацыйная аўтаномія: Чэшская мова стала паўнавартаснай мовай навукі, літаратуры і адукацыі. У 1882 годзе Пражскі ўніверсітэт быў падзелены на чэшскую і нямецкую часткі, што стала вялікай перамогай.
    - Урбанізацыя і эканоміка: Прага і іншыя гарады, якія раней былі пераважна нямецкімі, ператварыліся ў чэшскія метраполіі дзякуючы перасяленню чэхаў з вёсак. Чэхі стварылі ўласны сярэдні клас, фінансавыя ўстановы і прамысловасць.
    - Сімвалы нацыянальнай годнасці: Былі пабудаваны знакавыя будынкі, якія фінансаваліся за кошт народных ахвяраванняў, у тым ліку Нацыянальны тэатр (адкрыты ў 1881/1883) і Нацыянальны музей (1890).
    - Палітычная сталасць: Чэшскія партыі ("маладачэхі", сацыял-дэмакраты і інш.) актыўна ўдзельнічалі ў венскім парламенце, патрабуючы аўтаноміі. Напярэдадні I сусветнай вайны Томаш Масарык пачаў прасоўваць ідэю незалежнай чэхаславацкай дзяржавы.

    Колькі працэнтаў людзей размаўляла па-чэшску?
    Паводле перапісаў насельніцтва ў Аўстрыйскай частцы імперыі (Cisleithania), якія фіксавалі "мову штодзённых зносін" (Umgangssprache), чэхі складалі значную большасць у чэшскіх землях (Багемія, Маравія).
    - У 1910 годзе чэшскую мову як асноўную ў Чэшскіх землях (Багемія, Маравія, Сілезія) выкарысталі прыкладна 63-64% насельніцтва.
    - У самой Багеміі (Цэхіі) чэшскамоўнае насельніцтва складала каля 63,2%, у той час як немцы — 36,8%.
    - У Празе да 1910 года нямецкамоўны кантынгент упаў да 6,1%, горад стаў амаль цалкам чэшскім.

    Важна адзначыць, што чэшская мова была распаўсюджана больш, чым паказвала афіцыйная статыстыка, бо пры перапісах часта адбываўся ціск на карысць нямецкай мовы, альбо людзі былі двухмоўнымі.
    ----

    Нацыя захацела, нацыя зрабіла. Дарэчы, лозунгам адраджэння ў 19-м стагоддзі быў "Чэхам ёсць толькі той, хто размаўляе чэшскаю".
  • Bielarus2026
    29.03.2026
    г-н Орбан, чаго ты не размаўляеш на роднай вугорскай мове?
  • "падзеі 2020 года сталі момантам нараджэння беларускай нацыі"
    29.03.2026
    Дашкевіч, гісторыю беларускага народу хоць крыху пачытай, а не толькі габрэйскую біблію
    беларуская нацыя нарадзілася роўна ў час, калі нараджаліся т.зв. нацыі еўрапейскія
    а хутчэй нацыя літвінаў апярэджвала гэта ўсё
  • нацыя літвінаў апярэджвала
    29.03.2026
    "падзеі 2020 года сталі момантам нараджэння беларускай нацыі",
    Tak нацыя літвінаў апярэджвала , пры гэтым Зміцер мае рацыю , 2020 аб'яднаў усіх Беларусаў вакол незалежнасці, гэта па статыстыцы бачна , сёння і мы нацыяналісты і неверагодныя і ябацькі усе за незалежнасць
  • раскрыйце вочы
    29.03.2026
    нацыя літвінаў апярэджвала, т.н. невероятные не за незалежнасць
  • незалежнасць РБ галоўная мэта
    29.03.2026
    раскрыйце вочы, да 2020 незалежнасці РБ дзеля "неверагодных" ( расейскамоўны постамадэрн) не існавала, масква ці менск дзеля іх "шыла на мыла" да 2020. Сёння паслухай іх лялькаводаў Бабарыку ці Марыю К. так дзеля іх незалежнасць РБ галоўная мэта. РБ цалкам змянілася з 2020 і гэта вырывала РБ з кіпцюроў імперыі
  • .
    29.03.2026
    З раніцы на вокладцы відэа былі Дашкевіч і Роўда. Зараз сюды памясцілі Лукашэнку і Пазняка.
    Я нядаўна яшчэ цешыўся, калі з інтэрв'ю Бабарыкі адбыўся зваротны працэс: з вокладцы прыбралі Лукашэнку. Дарэчы, гляджу зараз: і туды яго вярнулі.

    Паглядзіце на спіс відэа Тока і ўвогуле на беларускі ютуб: пысы Лукашэнкі. Рэлевантна - не рэлевантна да тэмы, змяшчай пысу Лукашэнкі. Не ведаеш, як адлюстраваць, змяшчай пысу Лукашэнкі.
    Навошта так знявечыць свае прадукты? Няўжо не відавочна, што гэта другасна, слаба? Пад артыкулам "каб краіна стала свабоднай і незалежнай" просты разумны савет пра сваю мову і ў той жа час выкарыстанне састарэлай халопскай візуальнай мовы.

    Мабыць, існуе вера або нават факты, што твар Лукашэнкі прываблівае больш гледачоў? Маўляў, нейкі дурнаваты ябацька па памылцы націсне і паглядзіць. Ну ў такім выпадку, калі працаваць на дурняў, то і глядзець будуць толькі дурні.
    Ці можа хто растлумачыць, хоць нейкія ідэі, чаму і навошта гэта робіцца?
  • Гугліце "эгрегор"
    29.03.2026
    ., усе відэа з загалоўкамі і вокладкамі з Лукашэнкам працуюць на ўмацаванне эгрэгару Лукашэнкі.
  • Беларус
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ха
    29.03.2026
    По Дашкевичу нация есть на русском, но чтобы стала свободной и независимой надо всех на бел.мову.
    Но свободу дают демократические ценности, а не мова.
  • ??
    29.03.2026
    дарэчы
    ці шмат дашкевіч і ягоная сямейка будуць па-беларуску размаўляць там, куды вымыла іх ?
  • ха
    29.03.2026
    ??, на каком языке северокорейцам начать говорить чтобы стать свободными?))
    пусть дашкевич ответит
  • Schteinberg
    29.03.2026
    кажуць што ён паверыу́ мусарам
  • Найперш не галасі!
    29.03.2026
    Зміцер Дашкевіч памыляецца након ідэалогіі.
    Няма аніякай ідэалогіі ў рэжыму.
    Так і не прыдумалі за 30 гадоў.
    Сталінізм? Сталінізм і бальшавізм сапраўды не былі асуджаныя, гэта факт, рэальна не паспелі, тут праблема.
    Але каб ідэалогія?
    Клопат намыць золота і дыяментаў ў Афрыцы (на дальней дуге), расплаціўшыся з дзяржаўнай кішэні і схаваць намытае ў арабіі. Вось і ўся ідэалогія, які ўжо тут сталінізм.
  • Anatol Starkou
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 12345
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Кто он такой?
    30.03.2026
    Я Дашкевича в роли учителя не вижу. Раз не смог в Беларуси, не получай и из за границы. Иди работать, корми семью. Политика не твое. Понасобирались тут всех поучать

    [Зрэдагавана]
  • Anatol Starkou
    30.03.2026
    Кто он такой?, Беспредельщик.
  • Жэня
    30.03.2026
    Нейкі рамантычны герой Караткевіча з фантастычнымі марамі. Зміцер, давайце грунтавацца на рэальнасці. Не будуць беларусы размаўляць па-беларуску, пакуль не зменіцца ўлада, не будзе ніхто перад вамі і народам выбачацца. Давайце шукаць тое, што нас яднае, а не будаваць новыя муры. Еднасць - гэта цяпер галоўнае. Я говорю по-русски, и не не нужно меня обвинять во лжи. Я люблю Беларусь не меньше вас и делаю то, что входит в мое понимание любви - изучаю ее историю, поддерживаю культуру, поддерживаю малый бизнес, давно вышла из любого инфопотока восточного соседа, дома только книги на беларускай мове, жду мужа из белорусского плена, который там оказался за то, что воевал на стороне Украины. Але ну вось так склалася - думаю я і вяду размовы з сабою па-расейску. І гэта не робіць мяне менее якаснай за вас беларускай.
  • А
    30.03.2026
    Жэня, з чаго вы ўзялі, што не робіць? Маёй думкай, адкрыты і шчыры беларус каштуе тузіна вось такіх канапных, што вы намалявалі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць