Каментары да артыкула

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне

  • драмтэатр
    29.03.2026
    апошняе фота эпічнае) яна ўчапілася ў яго шыю, а ён такі (глядзіце на яго рукі)) - адпусці мяне 😂
  • дзяўчына? ды гэна цётка
    29.03.2026
    "Гледачы, якія толькі апладзіравалі акцёрам, выбухнулі авацыямі."
    відаць, з тэатрам у Беларусі зусім дрэнь, раз выбухаюць авацыямі толькі на такое
  • Стрыжань
    29.03.2026
    Ніколі не разумеў людзей, якія цягнуць асбістае ў публічную прастору.
  • тады пра пранк яшчэ не чуў ніхто)
    29.03.2026
    - пайшлі ў кіно. - кажа мне будучы т.зв. муж на другім т.зв. спатканні, то бок сустрэчы
    - ды не пайду я з табой у кіно, - кажу, - бо я люблю выключна тэатр і выставы
    - ну пайшлі. ну пайшлі. ну там добры фільм. і папугаі. [у кінатэатры Кастрычнік] - “угаворвае”)
    - нуў. ладна. - кажу, - я пайду з табой у кіно. але толькі тады. калі ты набудзеш мне ліхтарык і газету [я тады любіла чытаць], каб мне было, чым заняцца там. бо не буду я глядзець гэна тваё амерыканскае кіно

    і што вы думаеце… набыў. і ліхтарык, і газету

    па выхадзе з кінатэатра пытаецца - ну як? спадабалася табе кіно?
    - слухай, - кажу, - дай, выйдзем з гэтай таўпені, тады табе адкажу

    выйшлі

    кажу -
    - нуў. у цэлым спадабалася. але.. цяпер ты павінен схадзіць са мной у тэатр.
    - у які? - пытае
    - у самы беларускі. - кажу. - у Купалаўскі
    - добра. - кажа. - я схажу з табой у Купалаўскі, але толькі тады, калі ты набудзеш мне піва

    і што вы думаеце… набыла

    і вось…

    когда почтеннейшая публика в антракте в свитерах с надписью Boss потянулась в буфет, мы расположились прямо возле выхода из зала и

    і адкаркавалі бутэлькі.
    “почтеннейшая публика” касілася канечне на нас) але работніцы тэатра нічога не сказалі 😉

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць