Грамадства22

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона

У Гомельскай вобласці ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Украінай рыхтуецца новы этап маштабнага будаўніцтва вайсковага аб’екта. Абвешчаны тэндар не змяшчае падрабязнай дакументацыі, аднак «Флагшток» ідэнтыфікаваў гэты праект як новы вайсковы палігон. Агулам на яго выдаткуюць 400 млн рублёў.

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона

ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» абвясціў буйны тэндар на суму амаль 65 млн 830 тыс. рублёў (больш за 22,3 млн долараў). Фармулёўка закупкі гучыць так: выбар субпадраднай арганізацыі на выкананне работ па будаўніцтве аб'екта «Будаўніцтва аб'екта ў Гомельскай вобласці. Інжынерна-транспартная інфраструктура».

Што за загадкавы аб'ект — не ўдакладняецца. Больш за тое, да тэндара не прымацавана ніякая дакументацыя. Але, як высветліў «Флагшток», менавіта Гомельскі ДБК займаецца будаўніцтвам вайсковага палігона ў Рэчыцкім раёне і называе яго ў закупках менавіта як «аб'ект», ствараючы сакрэтнасць вакол узвядзення палігона.

Тэрмінам пастаўкі паслуг пазначаны перыяд з 7 красавіка 2026 па 15 красавіка 2027 года.

Гэта значыць, што на працягу года субпадрадчык павінен узвесці інжынерна-транспартную інфраструктуру: дарогі, электра– і водазабеспячэнне, а таксама іншыя камунікацыі.

Як распавядаў «Флагшток», Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай у 2026 годзе на будаўніцтва палігона выдзелена 15 млн руб., а ў 2027 і 2028 гадах яшчэ павінна быць выдзелена 150 млн і 245,7 млн адпаведна.

Параўнанне сітуацыі на палігоне ў сакавіку 2025 і сакавіку 2026 года на спадарожнікавых здымках Sentinel Hub. У канцы сакавіка працягваліся працы па рубцы просек

Палігон з'явіцца ў раёне станцыі «Якімаўка» ў Рэчыцкім раёне — зараз рыхтуецца пляцоўка пад яго будаўніцтва, там сякуць і карчуюць дрэвы.

Як відаць на спадарожнікавых здымках, у канцы сакавіка працягвалі сячы просекі. Ад станцыі да палігона бачна выдаленне дрэў на некалькі дзясяткаў метраў ад дарогі.

Каментары2

  • Вот такие приоритеты у режима
    31.03.2026
    На районные поликлиники, больницы и медицинское оборудование денег нету, зато на военщину деньги тратят рекой, целых полмиллиарда выделили на новый полигон. Фактически закапанные в пустую деньги.
  • патагон
    01.04.2026
    Рэчыцкі раён – гэта «на мяжы з Украінай»? Вы б хоць на мапу паглядзелі ці што

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць