Грамадства

У Гомелі пачалі рэканструкцыю дома, у якім напрыканцы мінулага года адбыўся выбух

У Гомелі пачалі аднаўляць пад’езд дома, які пацярпеў пасля выбуху газу ў снежні 2025 года. Праз некалькі месяцаў пасля здарэння будаўнікі прыступілі да мантажу новых канструкцый замест тых, што былі разбураныя, паведаміла прэс-служба Гомельскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Для аднаўлення выкарыстоўваюцца спецыяльна вырабленыя панэлі, створаныя паводле старых чарцяжоў. Перад пачаткам работ іх праверылі і сертыфікавалі. Цяпер будаўнікі працуюць на ўзроўні шостага паверха, бо раней давялося разабраць частку будынка з шостага па дзясяты паверх і гарышча.

Пасля таго як канструкцыі будуць адноўленыя, у пад’ездзе правядуць капітальны рамонт: заменяць камунікацыі, інжынерныя сеткі і зробяць аздабленне кватэр, якія пацярпелі.

Надзвычайная сітуацыя ў дзесяціпавярховым доме на вуліцы Косарава ў Гомелі адбылася 17 снежня. Папярэдняй прычынай была названа ўспышка газава-паветранай сумесі ў кватэры на сёмым паверсе. У выніку абрынуліся пліты перакрыццяў кватэр. Праведзена аператыўная эвакуацыя жыхароў.

«Эпіцэнтрам выбуху была кухня кватэры нумар 107. Выбуху папярэднічаў працэс пажару, які ўзнік у кухоннай шафцы побач з газавай плітой», — растлумачыў па выніках расследавання начальнік УСК.

У далейшым высветлілася, што загінула жанчына. Яе цела было знойдзена пры разборы будаўнічых канструкцый. Жыхары пацярпелага пад’езда былі пераселеныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць