Свет1010

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі

«Сардэчна запрашаю зноў у «Лічбавы супраціў», мае рускія браты і сёстры», — напісаў ён.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі 

Стваральнік Telegram Павел Дураў пракаментаваў блакаванне месенджара ў Расіі, паабяцаўшы зрабіць яго трафік «больш складаным для выяўлення і блакавання».

«Сардэчна запрашаю зноў у «Лічбавы супраціў», мае рускія браты і сёстры. Зараз уся нацыя мабілізаваная, каб абысці гэтыя абсурдныя абмежаванні. Мы таксама будзем адаптавацца, робячы трафік Telegram больш складаным для выяўлення і блакавання», — напісаў ён.

Прадпрымальнік адзначыў, што некалькі гадоў таму Іран забараніў Telegram — «і вынік аказаўся аналагічным расійскаму». Паводле яго даных, 65 мільёнаў расіян штодня карыстаюцца Telegram праз VPN, а больш за 50 мільёнаў — адпраўляюць паведамленні.

Каментары10

  • .
    04.04.2026
    Вельмі позна ён гэта кажа. Блакіраваць пачыналі ў асобных рэгіёнах РФ яшчэ восенню 2023 г., 2.5 гады таму. А зараз тэлеграм нідзе ў РФ не працуе (без VPN) і дата забароны анансавалася загадзя.
    Увогуле яго паводзіны мутнаватыя. Чамусьці дазваляў рэкламу альтэрнатыўнага расейскага кліента Telega, які значна зніжае ўзровень бяспекі.
    Зараз павялічылася рызыка, што расеяне не змогуць купляць тэлеграм прэміум. І толькі тады пачаў думаць?

    На Беларусь гэта пакуль напрамую не ўплывае. Але гонка тэхналогій па блакіроўцы ўплывае ўскосна: тут ідуць па слядах РФ. І наступствы могуць быць горшымі не толькі для карыстальнікаў тэлеграма, але і іншых месэнджараў, VPN.
  • уплывае
    04.04.2026
    ., прапанова мефедрона і aльфа-PVP праз кантакт тэлеграм. Мінск, Беларусь, сёння.
  • .
    04.04.2026
    Тыповая рэпліка рускага бота "забараняем інтэрнэт, каб абараніць дзяцей ад наркаманаў".
    Звычайным беларусам зараз таксама патрэбная, жыццёва неабходная тая ананімнасць, як і крымінальнікам. Такое жыццё пры таталітарызме.
    І калі не будзе тэлеграма, усе, каму патрэбная ананімнасць (хоць ўмоўная), пойдуць у які вацап або сігнал, тор і г.д.
    Да таго ж пачніце шукаць "дах" наркатрафіка ўнутры МУС, а не сярод шэраговых распаўсюджвальнікаў.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў6

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі пабудавалі дом з грыбоў. Як гэта магчыма?1

У Пецярбургу пасля атакі дронаў загарэўся нафтавы тэрмінал. Пад удар трапіў таксама дата-цэнтр «УКантакце»15

Хочаце схуднець? Магчыма, вам трэба есці больш, а не менш6

Чаму востры капялюш стаў сімвалам ведзьмы ў Еўропе і Амерыцы?11

Жыхар Стоўбцаў вырасціў гіганцкі качан капусты ФОТАФАКТ4

Пад сценамі Крэўскага замка адбылася эпічная бітва ВІДЭА1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Дабраполля на Данбасе. Яго абверглі Z-блогеры5

На паўднёваафрыканскім вінаградніку працаўладкавалі 800 качак1

Расказваем, як могуць знаходзіць данаты пры перасячэнні мяжы і як абараніцца28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў6

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць