Грамадства

У гонар рэжысёра Фларыяна Ждановіча назавуць новую вуліцу ў Мінску

У Мінску новую вуліцу назавуць у гонар беларускага рэжысёра і акцёра Фларыяна Ждановіча (1884-1937). Раней гэты праезд быў без назвы, але цяпер яму афіцыйна далі імя. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фларыян Ждановіч. Фота: Wikimedia Commons

Гаворка ідзе пра ўчастак паміж вуліцамі Станіслава Манюшкі і Алеся Дудара. Частка гэтага праезду злучае вуліцы Манюшкі і Янкі Лучыны, а другая частка раней была пусткай і будаўнічай пляцоўкай.

Фларыян Ждановіч — вядомы беларускі рэжысёр, акцёр і педагог. Ён паставіў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі пастаноўку п’есы «Паўлінка» Янкі Купалы яшчэ ў 1913 годзе. Таксама пад яго кіраўніцтвам у Мінску быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр, які цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У 1930‑я гады быў рэпрэсаваны, у 1937‑м расстраляны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць