КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі пашырыў рэестр арганізацый, дзейнасць якіх называе незаконнай. 7 красавіка стала вядома пра ўключэнне ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» ініцыятывы «Беларуская нацыянальная кааліцыя» і «Прэмія Дайвера».

Сярод шаснаццаці асоб, якіх КДБ лічыць датычнымі да стварэння «Беларускай нацыянальнай кааліцыі», значыцца імя Мікіты Сяргеевіча Крыўцова, 31 ліпеня 1992 года нараджэння.
Гэтыя даныя цалкам адпавядаюць даным Мікіты Крыўцова з Жодзіна, які загінуў пры нявысветленых абставінах яшчэ падчас пратэстаў у жніўні 2020 года. Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску.
Акрамя загінулага Крыўцова, у спіс трапілі Мікалай Бандарэнка, Максім Бародзіч, Кіра Баярэнка, Сяргей Другакаў, Аляксандр Ергулевіч, Вольга Карпушонак, Міхаіл Кучараў, Кацярына Кучук, Ала Марціновіч, Ілья Міронаў, Сяргей Пушноў, Таццяна Радзевіч, Юрый Рудзь, Наталля Фідлер, Алена Філатава.
Таксама КДБ унёс у спіс новае «фармаванне» «Прэмія Дайвера», якое сілавікі звязваюць з імем Андрэя Лапіцкага.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары
Ну не получится, у кгб лукашенко, сделать из Беларуси часть России!