Спорт

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос знайшоў працу

Гэта слабачок у трэцім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі.

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі іспанец Карлас Алос узначаліў клуб «Хувентуд Тэрамалінас» (іспанскі трэці дывізіён). Кантракт заключаны да канца сезона, піша «Прэсбол».

Пасля 31 матча клуб з правінцыі Малага набраў 39 балаў і займае 14‑е месца ў турнірнай табліцы, толькі на два балы падняўшыся ад зоны вылету

Дэбютным для 50‑гадовага спецыяліста стане матч 32‑га тура — 12 красавіка яго новая каманда сыграе ў гасцях з «Ібіцай».

Алос узначальваў зборную Беларусі ў 2023—2025 гадах. Пад кіраўніцтвам іспанца наша нацыянальная каманда правяла 26 матчаў, у якіх атрымала 6 перамог, 10 разоў сыграла ўнічыю і панесла 10 параз.

Алос да зборнай Беларусі трэніраваў казахстанскі «Кайрат», мараканскі «Фар», «Катар СК», кіпрскі «Эносіс» з дывізіёна B, зборную Руанды.

Зараз зборную Беларусі па футболе ўзначальвае Віктар Ганчарэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць