Грамадства33

Беларусы Варшавы падалі заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху

Марш пройдзе 26 красавіка а 14‑а гадзіне ад помніка Каперніка да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

«Чарнобыльскі шлях» у Вільні ў 2023 годзе

Сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў сказаў «Радыё Рацыя»: «26 красавіка споўніцца 40 год з дня Чарнобыльскай катастрофы і 30 год «Мінскай вясны» і акцыі «Чарнобыльскі шлях». Распачаліся буйныя традыцыйныя акцыі, якія былі ў Беларусі, у Мінску з 1996 года. Дзве такія сумныя даты. Першая, канешне, самая вялікая, бо гэта трагедыя беларускага народа. Беларусы ў выгнанні, у Варшаве, таксама будуць спрабаваць зладзіць марш».

Алесь Макаеў запрашае на акцыю беларусаў замежжа, каб нагадаць народам пра трагедыю, а таксама сказаць «Не» рэжыму ў Беларусі, які сабраўся ўводзіць у севазварот забруджаныя землі.

Каментары3

  • Вось патлумачце мне
    10.04.2026
    У чым сэнс гэтых маршаў у чужой сталіцы?
  • Bhagawan
    10.04.2026
    Ką nagadać, što radyjoaktyŭnaje zabrudžvańnie nikudy nie dziełasia.
  • Алесь.
    10.04.2026
    Каб нагадаць, што Беларусь - ёсць. Што беларусы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Што памятаюць змаганне з камуністамі пра праўду пра Чарнобыль. Што памятаюць змаганне з Лукашэнкам, які адмяніў ільготы ліквідатарам і бежанцам ад Чарнобыля. Што катэгарычна супраць расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
    Шмат сэнсаў у Чарнобыльскага Шляху.
    І думаю, калі Вы - беларус, то і самі ведаеце і гэта было рытарычнае пытанне.
    Шмат людзей сёння ў роспачы. І зразумела чаму. Але, ігнараваць 40 гадавіну Чарнобыльскай Катастрофы не варта.
    Асабліва ў 2026, калі нябеспека прымянення ядзернай зброяй з Беларусі і па Беларусі - узрастае і даўно нефантастычны варыянт.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць