Каментары да артыкула

На поўначы Беларусі існавала велізарнае возера — у 150 разоў большае за Нарач. Яно знікла ў выніку прыроднай катастрофы, але сляды заўважныя і сёння

  • rest room
    12.04.2026
    > магутны водны струмень ))))))))))

    "магутны струмень" - гэта калі мужчына доўга-доўга не мог знайсці прыбіральню ))) тады струмень вельмі-вельмі магутны! ))))

    паток = ручай = ручаіна = струмень = плынь - выбірай, ЧТО ПОНРАВИЛОСЬ, яны ЦАЛКАМ адно і тое ж ).... не-не - АБІРАЙ!

    струмень, ✂, м.
    Вузкі паток вадкасці, святла, газу.
    С. вады.
    Паветраны с.

    перан., чаго або які. Напрамак, рыса дзейнасці ў чым-н.
    Гумарыстычны с. у творчасці паэта.
  • Vir
    12.04.2026
    Наўрад-ці гэта быў нейкі адзін паток. Усе вялікія рэкі Латвіі, якія злучаюцца з Балтыйскім морам, як Даўгава, Гаўя, Вента, Лелупэ, Салаца, маюць глыбокія рэчышчы, вельмі высокія берагі, пратачыцца ў межах якіх да мора самі рэкі не маглі б, бо ў пэўных месцах яны перасякаюць ландшафт, што вышэй вытоку самой ракі, яны пратачыліся нават у сланцавых(!) пародах... Першапачаткова гэта маглі зрабіць значна больш магутныя патокі вады.

    Напрыклад, берагі Даўгавы значна ўзвышаюцца над паверхняй ракі нават цяпер, пасьля будаўніцтва трох электрастанцыяў (Кегумс, Саласпілс, Плявіняс), што ўзьняла ўзровень вады на дзясяткі мэтраў.
    Гэтак, пасьля будаўніцтва аб'екта ў Плявіняс (1965) быў цалкам затоплены знакаміты, сакральны, уцёс Стабурагс, які да свайго затапленьня ўзвышаўся амаль на 20 м. над вадою. А даліна ракі Гаўя ўвогуле ўяўляе вялізны кан'ён, які добра бачны зь вяршынь у ваколіцах Сігулды/Крымулды/Турайды, нават парослы шчыльным лесам...
  • Пангея
    12.04.2026
    Vir, нешта ж было і да ледавікоў. Тэрыторыя Беларусі была морам. Пасля паступова паднялася (засталіся залежы соляў). Рэкі былі і ў тыя часы. Яны маглі прарэзаць каньёны, якія проста ажылі і напоўніліся вадой пасля ледавікоў.
  • Vir
    12.04.2026
    Пангея, бясспрэчна, але чамусьці ўсе тыя рэкі (вялікія рэкі, а не лякальныя ручаіны) маюць агульны кірунак, поўнач/поўдзень. Гэта значыць, што яго (кірунак) надала адна сіла, якая таксама рушыла некалі, і неаднойчы, з поўначы на поўдзень і назад, кожнага разу "перафарматуючы" ландшафт. Ну, у такіх варунках не мог быць утвораны нейкі адзіны шлях да адыходу вады з таго вялізнага возера, у Балтыку. Было шмат шляхоў, якія цяпер/пазьней запоўнілі рэкі. А Пангея існавала дужа задоўга да ўзгаданых падзеяў.
  • Беларус
    12.04.2026
    Наша мора!
  • Вераніка
    12.04.2026
    Шкада, няма ніякіх спасылак на аўтарства ідэі. Гэта казка? Народная? Якая перамагла на конкурсе казак ад Акадэміі навук Беларусі?
  • правда истории⁹
    12.04.2026
    В те далёкие времена не было Беларуси, было ВКЛ.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць