Музыка55

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове

Рэпер Лайтовы, які чытае па-беларуску, сабраў залу на сваім сольніку-прэзентацыі новага альбома «Погляд унутр» у Мінску.

«Даў добрага вогнішча, канцэрт прайшоў на 10 з 10!», «Гэта было неверагодна», «Зайздрошчу ўсім прысутным» — папаўняюцца водгукамі гледачоў сацсеткі. Артыст адыграў дзве гадзіны з жывым гукам на сталічнай арт-пляцоўцы «Рэха» — падзею ўжо назвалі адной з самых важных за апошні час з’яваў у гісторыі беларускага рэпа.

Лайтовы (ці Аляксей Грызунт). Фота з асабістага архіва

Аляксей Грызунт, ён жа Лайтовы, вядомы па сваіх хітовых трэках «Зарапад», «Кінцугі» і «Шагалам». Хлопец піша музыку з 2017 года. Лёша вырашыў выходзіць на больш шырокую публіку ў 2023‑м — тады, акурат, выйшаў яго міні-альбом пад назвай Error-404.

Лайтовы (ці Аляксей Грызунт). Фота з асабістага архіва

На прэзентацыі рэперу дапамагаў «Лайтовы Бізнэс» разам з перформанс-групай Sinanimija.

Паслухайце, як гучаў на канцэрце адзін з трэкаў артыста «Светлае нефільтраванае».

@aniichekk Лайтовы ў Эхе @lightowy #беларускамоўныцікток ♬ оригинальный звук - ходитель на концерты

Анлайн-прэм’ера альбома «Погляд унутр» адбудзецца 24 красавіка на ўсіх музычных пляцоўках.

Каментары5

  • Добра валіць!
    12.04.2026
    Як жа прыемна слухаць маладых, якія не зашкварыліся. Час Вольскіх-НРМаў выйшаў разам з іх канфармісцкім прыняццем псеўдагрантаўзнагарод ад лідарак і чалінь.
    Жыве беларускі андэрграўнд!
  • Пум Пум
    12.04.2026
    А што ты зрабіў для беларускага хіп-хопа?
  • zorka_repa
    12.04.2026
    Але “Зарапад” гэта не зусім трэк лайтовага, а фіт з альбома іншага выканаўцы - Мандзіка. Але ўсё адно крута, што пішаце пра рэліз <З

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць