Грамадства11

Наста Кудасава адпраўляецца ў паэтычны тур

Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка», піша bellit.info.

Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка». Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. «Лірыка» і стане адным з галоўных пунктаў размовы.

Падчас сустрэчы паэтка раскажа:

  • — пра новы зборнік
  • — пра эмігранцкі боль і аптымізм
  • — чаму яе вершы важна чытаць уголас
  • — чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі

Не абыдзецца таксама без згадкі пра гдыньскія пончыкі…

Сустрэчы ладзяцца ў межах праграмы ArtPower Belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».

Расклад сустрэчаў:

23 красавіка (чацвер), 18:00, Беласток

Беларускі Хаб «Новая зямля»

ul. Św. Rocha 5 lok. 32, Białystok

24 красавіка (пятніца), 18:00, Вільня

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча

Vilniaus g. 20, Vilnius

25 красавіка, субота, 15:00, Рыга

Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі

Slokas iela 37, Riga

26 красавіка, нядзеля, 14:00, Талін

Pärnu mnt, 6, Tallinn

На кожнай прэзентацыі працавацьме кропка продажу кнігарні «Kamunikat.shop». Можна будзе набыць шэраг навінак ад Камуніката.

Каментары1

  • 09082020
    15.04.2026
    Запрашаем да Варшавы.

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць