Грамадства44

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!

«Тое, што здавалася недасягальным, стала рэальнасцю». 

«Слёзы на вачах, а ў сэрцы — бясконцая ўдзячнасць. Сёння мы прамаўляем самыя запаветныя словы: НАШ ЗБОР АФІЦЫЙНА ЗАКРЫТЫ! 

Тое, што здавалася недасягальным, стала рэальнасцю дзякуючы ВАМ. Сума ў $1 827 307 сабрана цалкам і нават крыху больш! Гэта не проста лічбы ў справаздачы — гэта тысячы добрых сэрцаў, якія аб’ядналіся дзеля выратавання аднаго маленькага жыцця», — напісалі валанцёры. 

Ксюшы Маісеенцы тры з паловай гады. У 2024 годзе Ксюшы паставілі дыягназ спінальная мышачная атрафія другога тыпу (СМА). Гэта рэдкая генетычная хвароба, пры якой паступова гінуць нейроны, што адказваюць за рух.

Мышцы становяцца ўсё слабейшымі. Дзіця страчвае сілу, спачатку ў руках і нагах, потым становіцца цяжка сядзець, трымаць галаву, глытаць ежу, дыхаць. І пасля — смерць.

У свеце ёсць лекі, якія могуць спыніць хваробу. Гэта генная тэрапія Zolgensma, бадай, самыя дарагія лекі ў свеце. Дзіця вылечваецца літаральна ад аднаго ўколу. Праблема ў тым, што іх кошт — каля $1,8 мільёна. А беларуская дзяржава пакуль не гатовая ўключыць выратаванне дзяцей з СМА ў праграму бясплатнай медыцыны.

Адметнасць сітуацыі Ксюшы ў тым, што яна жыве ў магілёўскім дзіцячым доме. Яе бацька памёр. А мама не справілася з цяжарам сітуацыі і здала дзяўчынку ў дзяржаўную ўстанову.

Дапамогі ад бацькоў чакаць не выпадала, але за Ксюшу сталі змагацца іншыя людзі. Вакол Ксюшы хутка з’явілася суполка валанцёраў. Яны стварылі чаты, групы і старонкі ў сацсетках, дзе каардынавалі дапамогу.

Гэта здавалася неверагодным, але гэта адбылося. 

Адметна, што буйных плацяжоў ад дзяржавы ці бізнэсу не было, амаль уся сума — дробныя пераводы ад простых людзей.

Каментары4

  • Алесь
    16.04.2026
    думаю што артыкул на НН добра паспрыяў гэтаму збору. Многа людзей жывуць ва унутранай эміграцыі, неведаюць што робіцца. асабіста я таксама закінуў, бо даведаўся тут
  • ukr
    16.04.2026
    Затое буйны бізнэс носіць гатоўкай па сто тысяч рублёў у месяц у КДБ. Цікава, ці гэтыя грошы ідуць на подкуп правакатараў за мяжой ці для выдачы дадатковай прэміі чэкістам.
  • Тэкля
    16.04.2026
    Здароўя дзяўчынцы!

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць