Каментары да артыкула

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура

  • .
    19.04.2026
    Прыклад падумаць беларусам. Пра тое, што "новае акно магчымасцей" і знішчэнне ўлады Лукашэнкі не абавязкова могуць адбыцца на карысць беларусаў.
    Нашы інтарэсы цікавыя толькі нам.
  • Spierd
    19.04.2026
    ., поэтому нужно беречь сашу и его клику?
  • .
    19.04.2026
    Не.
    Не мець ілюзій, што любы сцэнарый змены ўлады абавязкова робіцца для беларусаў, адразу палепшыць жыццё, асабліва, калі ён ініцыяваны нейкай знешняй сілай са сваімі інтарэсамі.
    Ніжэй іншыя ўсё распісалі больш падрабязна.
  • Янка
    19.04.2026
    Па сутнасці рэжым дыктатуры чавісцкай мафіі пад верхаводцтвам Мадуры быў зменены на дыктатарскі рэжым здраднікаў Мадуры сястры і брата Гансалесаў, які больш за ўсё нагадвае рэжым кубінскага дыктатара Батысты дакастраўскіх часоў. Але рэжым Батысты ўсё ж такі быў праамерыканскім, у тый час калі рэжым Гансалесаў ёсць канкрэтна пратрампісцкім. Гансалес ужо і не ўзгадвае, што ў адпаведнасці з канстытуцыяй Венесуэлы яна павінна была ўжо правесці новыя прэзідэнцкія выбары. Таму калі становішча Трампа пахіснецца, то і рэжым Гансалесаў вельмі хутка падзе. Венесуэла - гэта выдатны прыклад для ўсіх, хто ненавідзіць "нерашучую" Еўропу і думае, што "рашучы" Трамп, які нібыта выкіне Крэмль з Беларусі, прынясе з сабою свабоду і незалежнасць. Хрэн табе у вочы!, як пісаў Дунін-Марцінкевіч у "Пінскай шляхце". Бо дыктатар можа прынесці з сабою толькі дыктатуру. Проста мелі прарасейскі пратэктарат пад Лукашэнкам, а атрымаеце пратрампаўскі напрыклад пад Церцелем, Шэйманам альбо нават Віцей Лукашэнкам. Бо Трамп - гэта ніколі пра свабоду і незалежнасць, але заўсёды пра нахабнае карупцыйнае ўзбагачэнне сям'і Трампа любым коштам. Якая выснова? Кажы мяне, хто твае сябры і скажу, хто ты.
  • Шашачкі ці ехаць.
    19.04.2026
    Для мяне галоўнае - спыненне рэпрэсій, вызваленне палітвязняў. Усё. Я не хватаю зорак з неба. Трэба рухацца пакрокава. Мы ніколі не прыйдзем да свабоднай незалежнай Беларусі, калі будзем патрабаваць усяго і сразу. Спыненне рэпрэсій, спыніць кашмарыць людей гэта не мала. Я б сфакусаваўся на гэтым.
  • Найперш не галасі!
    19.04.2026
    Шашачкі ці ехаць., словы сатырычнага персанажа савецкага вакзальнага бамбілы будзе аргументам супраць вамі ж сказанага.
    Памятаеце, як калісьці адзін таксама капслокам змагар з карупцыяй (наркатрафікам, рэжымам аятолаў,.... дадайце свой варыянт) голасна заклікаў: "Главное-это накормить народ! За цивилизованным миром я свой народ не поведу".
    І як вам вынікі? Спраўдзіліся вашыя мары?
    Думаеце, пастаўленыя Трампам умоўныя Тэрцель ці Качанава спыняць рэпрэсіі, рэалізуюць менавіта вашыя мары?
    Што якісь драўляны генерал Урфіна Джуса раптам стане настаўнікам танцаў?
    Ці вы падспудна нам прапануеце марыць разам з вамі?
  • Янка
    19.04.2026
    Шашачкі ці ехаць., а з чаго вы вырашылi, што рэпрэсii спыняцца? Трамп спрабуе сесці на пасярэдніцтва па продажы беларускага калія з выдатным камісійным узнагароджаннем для сваёй сям'і і ўсё. А каб гэта не выглядала ну зусім ужо абуральным, то з падачы спадара Сміта, які кантактуе з беларускімі дэмсіламі, ён пагадзіўся увесці ў калійную гульню беларускіх палітзняволеных. У дадатак і карцінка аўтобусаў з вызваленымі палітвязнямі выглядае для іміджу Трампа вельмі добра. А чаму адразу ж пасля вызвалення яны выязджаюць з радзімы - то няшмат каго турбуе. Фармальна вызваліць з турмаў пару соцень вязняў (бо фактычна яны пераводзяцца пад хатні арышт) - ок, добрая лічба і добрая назва. Вось толькі дзе тут зніжэнне рэпрэсій - незразумела. Добра, што спадар Коўл нарэшце звярнуў увагу на тое, што вызваленыя месцы ў турмах займаюць новыя вязні, але нават калі гэты працэс атрымаецца запаволіць, то турма - гэта далёка не адзіны шлях рэпрэсавання. Палітычных пазбаўляць права на працу і на вядзенне бізнэсу, адкладаюць гіганцкімі штрафамі, пазбаўляючы сродкаў існавання. Фактычна людзям з наўмысна пашкоджанным у зняволенні здароўем застаецца альбо жабраваць на радзіме, альбо з'язджаць.
  • .
    19.04.2026
    Вы ж памятаеце, як іх правадыр З.П. абазначыў менавіта такі план:
    1. Дэмакратыя і еўрапейскія каштоўнасці - зло, галоўнае каб была нацыянальная дзяржава.
    2. Падтрымліваць Лукашэнку і нібыта "адцягваць яго ад Масквы", пакуль пры ім адносная самастойнасць.
    3. Чакаць пераходу ўлады да новых кіраўнікоў з лукашэнкаўскай наменклатуры (для прыкладу, тыя ж Церцель, Качанава). Загадзя змірыцца з гэтым.
    4. (Не агучваецца, але) Прызначыць (не выбраць) або вывесці на хвалі перавароту могуць (павінны) лідара, які мае найбольшы палітычны капітал, то-бок яго самога.
    5. Хваліць Трампа, які дзякуючы агульным каштоўнасцям (антыеўрапейскім, антыдэмакратычным) зробіць магчымым пераход улады па п.3 або нават па п.4. Заўважыць і ацэніць той "капітал".
    6. Увесь гэты час нічога не рабіць. "Байкот", знішчэнне тых, хто замінае гэтаму ідэальнаму сцэнарыю.

    Так што ён і яго каманда павінны адабраць падзеі ў Венесуэле. Звярніце ўвагу на лайкі. Прамовіць яшчэ нічога не могуць - метадычкі не падвезлі, але ватная сутнасць, "класавы нюх" падказваюць напрамак нянавісці.
  • Янка
    20.04.2026
    ., па сутнасці, адзінае, чым Лукашэнка не задавальняе Пазняка - гэта тое, што тый не будуе "нацыянальную дзяржаву". То бок тым, што Лукашэнка - гэта не Орбан. Але Крэмль ніколі не дазволіць дабраахвотна начапіўшаму ярмо расейскай залежнасці Лукашэнку гульні ў нацыяналізм, бо ва ўмовах супольнай мяжы гэта разбурае крамлёўскі імперскі наратыў пра тое, што ніякіх беларусаў не існуе, а беларуская дзяржаўнасць - гэта часовае непаразуменне. Ну і ў адрозненні ад Вугоршчыны лукашэнкаўская Беларусь не ўваходзіць нікуды, дзе б яна мела адчувальны ўплыў, ня кажучы ўжо пра права вета. Таму любыя размовы пра адрыў Беларусі ад Расеі разам з Лукашэнкам - гэта нешта кшталту хітрага плана знайсці нявінніцу ў радзільні
  • Мда
    19.04.2026
    "Але гэты працэс не мае нічога агульнага з дэмакратызацыяй" - аллилуйя! Наконец к власти в США пришли взрослые люди без сектантских девиаций.
  • Отдемократизировали
    20.04.2026
    Хорошо обошлось без демократических ковровых бомбардировок и мирных повстанцев с гранотометами.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць