Свет3939

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана

Прэм’ер-міністр Ізраіля ў выніку выбачыўся за гэта.

Тое самае фота

У сеціве разышлося фота, на якім ізраільскі салдат б’е кувалдай па статуі Ісуса Хрыста ў паўднёвым Ліване. Статуя знаходзілася каля прыватнага дома на ўскраіне вёскі Дэбель, дзе яшчэ заставаліся жыхары.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ў выніку выбачыўся за гэта.

«Учора, як і пераважная большасць ізраільцян, я быў ашаломлены і засмучаны, даведаўшыся, што салдат ЦАХАЛ пашкодзіў каталіцкі рэлігійны сімвал у паўднёвым Ліване. Я асуджаю гэты ўчынак самым рашучым чынам. Ваенныя ўлады праводзяць крымінальнае расследаванне па гэтай справе і прымуць адпаведныя жорсткія дысцыплінарныя меры ў дачыненні да парушальніка», — напісаў Нетаньяху ў сацсетцы X па-англійску.

«Мы выказваем шкадаванне з нагоды гэтага інцыдэнту і за любы боль, які гэта прычыніла вернікам у Ліване і ва ўсім свеце».

Міністр замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар заявіў: «Мы прыносім прабачэнні за гэты інцыдэнт кожнаму хрысціяніну, чые пачуцці былі закрануты».

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што паводзіны іх салдата несумяшчальныя з тымі каштоўнасцямі, якія павінны быць у вайскоўцаў, і да датычных будуць прыняты адпаведныя меры. Статую абяцаюць аднавіць і вярнуць на месца.

Каментары39

  • Жвір
    20.04.2026
    Цьху, дык кепскае, ці крытычнае ? Гэта ж не адно й тое ж. Скажыце што-кольвек крытычнае, калі ласка, вельмі цікава...
  • Атэіст
    20.04.2026
    Там яшчэ відос з царквы быў, дзе яны разграмілі царкву й смяяліся ў ёй з гэтага
  • Вясковец
    20.04.2026
    Прынесці кувалду, пазваць фатографа, дзеля чаго? У Еўропе карыкатуры на мухамеда, у Ізраілі - гэтае. .. У нас, помнікі зносяць. І чаму сусвету так не падабаюцца релігія? Гэта рытарычнае пытанне, калі што. Бо верніку не треба тлумаченне экпертаў, каб разумець, што адбываецца, на жаль.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў25

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць