Каментары да артыкула

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы

  • Не галасім
    22.04.2026
    Святы айцец Моцкус не падманіць!
  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    Усе гэтыя грамадскія зборы хаваюць той факт, што грошы на дапамогу палітзняволеным, якія ўжо выдзелены Еўрасаюзам і ЗША - і не тысячамі, а мільёнамі, згубіліся недзе па дарозе.
  • лісынман
    22.04.2026
    Праўда? Маеш спасылку на ўрадавыя сайты ЭЗ/ЗША, ці балабол?
  • Сымон
    22.04.2026
    Ізноў правараваліся, вы б таварыш маёр спачатку пацікавіліся б, куды ідуць грошы з сакрэтнага фонду Лукашэнкі, колькі яго кодла адклала на блізкім усходзе, каму належыць паўночны бераг і колькі Шэйман стырыў маёмасці ў вашага бфса дынама
  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    Класіка: задаеш нязручныя пытанні - лукашыст. Я ненавіджу Лукашэнку - шчыра і без грантаў since 1995. Патлумачце мне, як тое, што Лукашэнка крадзе народныя грошы, дазваляе рабіць па сутнасці тое самае некаму іншаму, хто фармальна пазіцыянуе сябе як альтэрнатыву? Чаму пры фінансавых пытаннях да апазіцыі адразу ідзе перавод фокусу на Лукашэнку? Лукашэнка за сваё адкажа. А вы адкажыце за сябе. За засвоеныя гранты і сотні мільёнаў.
  • Метадычка ё?
    22.04.2026
    Сымон, ці можна даведацца, Вашая Празрыстасць, адказ на простае пытанне: дзе працуе вашая Прэзідэнтка-электа Ціханоўская, які ў яе заробак і хто яго ёй плоціць?
  • Рацыя
    22.04.2026
    Ізноў правараваліся, таму што вы не прыводзіце доказаў.
  • хахахахаха
    23.04.2026
    Ізноў правараваліся, то бок ты ўпэўнены, што ўсе грошы якія ідуць на дапамогу па розных праектах павінны быць падзеленыя паміж тымі каго вызвалілі?
    Ну ты й мастак на падлік )))))))))))))))))
  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    Рацыя, гугліце "EU support for people of Belarus reaches €200 million since sham 2020 elections" (без двукоссяў). Першая спасылка на сайт Еўракамісіі. Для ЗША запыт "U.S. Support for Democracy in Belarus Provided more than $140 million". Першая спасылка на сайт Дзярждэпа. Мінімальна(!) атрымліваецца 200 млн еўра (=234 мільёна долараў) + 140 мільёнаў = $374 мільёны агулам. А яшчэ ёсць краіны па-за EU і USA, якія таксама дапамагалі А яшчэ ёсць дапамога асобных камерцыйных кампаній і NGO. Але калі нават узяць мінімум, сёння прайшло 2082 дні з 9 жніўня 2020 і атрымліваецца, што заходняя дапамога паступае па $179 000 штодзень (!) без выходных. Якія грамадскія зборы пры такіх аб'ёмах?
  • Рацыя
    22.04.2026
    Ізноў правараваліся, я загугліў.
    Калі вы паглядзіце, ня якія мэты ідуць гэтыя грошы, то можа апынуцца, што іх на пяць гадоў на сотні тысяч з'ехаўшых не так ўжо і шмат.

    Дапамога размяркоўваецца не толькі на палітвязняў, а па некалькіх ключавых напрамках:
    - Падтрымка ахвяр рэпрэсій: Гэта прамая дапамога тым, хто страціў працу, быў зняволены або вымушаны з'ехаць. Сюды ўваходзіць юрыдычная дапамога, медыцынская рэабілітацыя і псіхалагічная падтрымка.

    - Незалежныя СМІ: Фінансаванне журналісцкіх праектаў, якія дазваляюць беларусам атрымліваць нецэнзураваную інфармацыю ва ўмовах жорсткай блакіроўкі інфармацыйнай прасторы.

    - Адукацыя і моладзь: Стыпендыі для студэнтаў, якія былі адлічаныя па палітычных матывах (напрыклад, праграма EU4Belarus: SALT), а таксама падтрымка акадэмічнай мабільнасці і онлайн-навучання.

    - Грамадзянская супольнасць: Падтрымка праваабарончых арганізацый, культурных ініцыятыў і мясцовых супольнасцей, якія працягваюць працу як унутры краіны, так і ў вымушанай эміграцыі.

    - Малы і сярэдні бізнес (SMEs): Кансультацыі і падтрымка для беларускіх прадпрымальнікаў, якія былі вымушаныя рэлакаваць сваю дзейнасць.

    Справаздачнасць па выкарыстанні сродкаў ЕС базуецца на прынцыпе строгага фінансавага аўдыту, які ажыццяўляецца Еўрапейскай камісіяй (праз дырэктарат DG NEAR) і Еўрапейскай рахункавай палатай. Кожная арганізацыя-выканаўца (НДА або фонд) абавязана падаваць дэталёвыя фінансавыя справаздачы, дзе кожны выдаткаваны еўра павінен быць пацверджаны дакументальна, пры гэтым для бяспекі атрымальнікаў унутры Беларусі выкарыстоўваюцца механізмы канфідэнцыйнасці і дэпалітызаваныя каналы перадачы дапамогі. Палітычны нагляд за прыярытэтамі выдаткаў ажыццяўляецца ў кансультацыях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, што гарантуе адпаведнасць фінансавання рэальным патрэбам грамадства, а не інтарэсам дзяржаўных структур.
  • Калькулятар
    22.04.2026
    Ізноў правараваліся, вы хоць бы пацікавіліся, пра якую падтрымку ідзе мова, і на што пашлі гэтыя грошы. Там жа справаздачы знайсці можна, на тых жа сайтах. І пабачыць, што большасць грошаў самімі структурамі ЕС\ЗША і асвоена.
  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    Рацыя, не разумею, прычым тут сотні тысяч з'ехаўшых. 99% з'ехаўшых, у тым ліку я, не забачылі ані цэнта дапамогі.

    Усе гэтыя прасціны тэксту з пералікам розных мэтаў фінансавання і прыгажосці справаздачнасці фондаў перад іх спонсарамі _слабейшыя_ за той факт, што падтрымка выйшаўшых палітвязняў - прыярытэтны кірунак. Калі ён не забяспечаны, то прабачэнні, але штогадовыя справаздачныя канферэнцыі, семінары гендэрнай роўнасці, трэнінг праваабаронцаў (ужо няма што абараняць у Беларусі), праекты напісання канстытуцый... мусяць адысці ў бок і пачакаць.
  • .
    23.04.2026
    Рацыя, нават калі падзяліць гэтую суму на сотні тысяч з’ехаўшых, то атрымаецца больш за тысячу кожнаму.
  • Ізноў правараваліся
    22.04.2026
    Калькулятар, галоўнае на некага перавесці стрэлкі - ці на еўрабюракратаў, ці на лукашыстаў. Але ж не. Наколькі б вараватымі не былі еўрабюракраты, думаю 80-85% сродкаў да нашых бравых засваіцеляў грантаў дайшло і далейшае на іх сумленні. Засвойваюць яны, а сорамна перад выйшаўшымі, што ім шкрабуць па жалю вартай тышчонцы, мне!
  • Хопіць лайнадзейнасці
    22.04.2026
    За гэтыя 250 тысячаў можна было б стварыць 10 нармалёвых бізнэсаў і ўладкаваць туды беларусаў, каб не валацужылі па гэтай тысячы, якая нічога не вырашае. У гэтай Душневічутэ напэўна заробак у тыдзень большы, чым гатая падачка нашым героям.
  • Ха-ха три раза
    22.04.2026
    Хопіць лайнадзейнасці,
    1) за эти деньги даже 1 платный туалет в Варшаве не откроешь, не то что "открыть 10 бизнесов".
  • .
    22.04.2026
    Разумею, што гэта чарговы тупенькі тролінг ад крыкуна-правакатара "Ганьба!", "Сама сыдзеш?", "Не галосім!", "Стыдна і больна", але адкажу.

    Тут павярхоўнае папулісцкае меркаванне, што для стварэння бізнесу нібыта дастаткова грошай. Не, патрэбны бізнесмен, які будзе працаваць з тымі грашыма, ствараць тавары і паслугі, дзейнічаць на рынку. І шансы якога на поспех зусім не гарантаваныя.
    Але для калгасніка-выканаўцы Шарыкава ўсе "вам павіныя". Нешта зрабіць, уладкаваць. А бізнес нібыта сам па сабе працуе.

    Вы гэтымі прэтэнзіямі больш выкрываеце сваю саўковую пасіўную сутнасць.
  • 989
    22.04.2026
    Что-то это все мне напоминает))
  • -
    22.04.2026
    Что за ...? Почему декабрьским 2000? Обещали ВСЮ собранную сумму распределить. Собрали 260138 вместо 123000. Это уже обсуждалось после первого такого сбора, когда собрали 111423 из 50000.
  • Пум Пум
    22.04.2026
    Замала празрыстасці : хто атрымае, калі чалавек у Беларусі ; як будуць размеркаваныя грошы. Збіраць, а потым тлумачыць - максімальна дурная практыка
  • Ф
    22.04.2026
    Пум Пум , так, кантора настойліва цікавіцца, як грошы трапляюць у Беларусь, і каму яны размяркоўваюцца. Але ці не надта нахабна патрабаваць гэтую інфармацыю ад людзей, якія займаюцца гэтай дапамогай? Можа канторскія самі папрацуюць? Ці ў іх няма на тое імпэту ды здольнасцяў?
  • Кантора
    23.04.2026
    Ф, мы ўсе ведаем ад першых асоб
  • 1863
    22.04.2026
    Tysiača — heta ništo, chacia b 10 ci lepiej 20 tysiač bylo b dobra, i to chutka razajšlisia b
  • Nk
    22.04.2026
    Усе добра ведаюць, што тэма грошай - найбольш балючая для грамадства, а таксама любімая тэма прапаганды ў дачыненні да апазіцыі.

    Але гадамі нічога не змяняецца. Змаглі лі арганізацыі больш транспарэнтнымі? Ведае лі грамадства куды ідуць 30 мільёнаў ад ЭЗ кожны год? Разумее лі грамадства куды лепш ахвяраваць - хто мае падтрымку, хто ўдзельнічае ў якім праграмах, хто атрымаў грант, а хто не мае нічога, акрамя ахвяраванняў іншых беларуса?

    Беларускія арганізацыі прайшлі праз шмат скандалаў і факапаў. Any lessons learnt? Не, ніякіх справаздач і паляпшэнняў не бачна і не агучана.

    На што беларусам трэба збіраць тэрмінова? На палітвязьняў выдаткоўвае і ЭЗ, і ЗША. На што ідуць гэтыя грошы? А на што не ідуць? Каму трэба дапамагаць тэрмінова і першапачаткова? Я не маю і не ведаю адказаў на гэтыя пытанні. Можа хто ведае і можа растлумачыць?

    Ад адсутнасці інфармацыі і транспарэнтнасці ў мяне шмат сумневаў, каб камусьці дапамагчы.
    Можа там грошы размярковаў новая мельнікава ці сістэма з хібамі як у матолькі?

    Я ведаю, што шмат валанцёраў і звычайных людзей аддаюць 120% сабе, каб дапамагчы іншым. Але ведю, што есць і тыя, хто аддае ўмоўныя 80% таго, што было пералічана, а ўмоўныя 20% ідуць у кішэню.
  • Nk
    22.04.2026
    Што не дае стварыць транспарэнтную сістэмы размеркавання дапамогі, каб звычайныя беларусы ведалі: 1) куды ідуць грошы з вялікіх праграм дапамогі. 2)Зыходзячы з першага пункту беларусы бы САМІ вырашалі, куды трэба ахвяраваць яшчэ.

    Чаму няма ніякіх справаздач? Усе каналы ў сацсетках заклікаюць да дапамогі, але некаторыя, мы добра ведаем, існуюць на гранты. Навошта ім двайная дапамога, калі побач існуюць каштоўныя каналы, каторыя не атрымліваюць грантаў? Можа тады мае сэнс ім дапамагчы?

    І не трэба распавядаць. Даверу, нажаль, няма.
    Трэба проста дэманстраваць лічбы і "справаздачыцца". Тады беларусам будзе значна лепш разумець куды ідуць гранты і "вялікія" грошы, а куды лепш размяркоўваць свае ўласныя.
  • Kn
    23.04.2026
    Nk, никакой прозрачности для "беларуского народа" в деле финансирования помощи и проектов иностранным спонсорами нет и быть не может. Про это сто раз говорилось - отчет исполнителей проектов возможен только перед грантодателями, а не перед крикунами, возможно еще и гэбэшными.
    А про деньги от частных жертвователей рассказано в статье - их не собрали столько, сколько планировали.
    Мало? Так соберите больше и поделите, вам никто не запрещает
  • нет
    23.04.2026
    Kn, примерно такого нахального ответа и ожидаешь от мошенников-грантососов из "дем"сил. Как всегда, не подвели
  • Кот Базилио
    22.04.2026
    Алиса, ты?
  • Атрымліваецца
    22.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Тутэйшы аглядальнік
    22.04.2026
    Трэба дакладна разумець, што ўсе гуманітарныя фонды "жывуць" за кошт дабравольнага ахвяравання грошай.... гэта ёсьць норм, бо трэба ім самім якась харчавацца...як у фільме,,Берегись автомобиля" галоўны герой, Юрый Дзетачкін тлумачы следчаму, што ён толькі астаўляў сябе грошы, камандзіровачныя:на пражыванне і праезд...
  • Бывший политический заключённый
    22.04.2026
    Тутэйшы аглядальнік , проблема в том, что верхушка этой движухи, нигде не работая годами, живёт на широкую ногу за чужие деньги, и даже не скрывает этого.
  • Абібок
    22.04.2026
    можна лічыць грошы якія атрымоўваюць дэмсілы, але трэба памятаць што утрыманне Ціханоўскай і офіса абыходзяцца беларускаму народу танней чым утрыманне Лукашэнкі і яго акружэння
  • Жора
    22.04.2026
    Абібок, трэба памятаць, што дэмсілы пазіцыянуюць сябе як альтэрнатыву. Калі Лукашэнку можна мець чорны прэзідэнцкі фонд, то ім - не. Інакш якая ж гэта альтэрнатыва?
  • нет
    23.04.2026
    Абібок, трэба улічваць, што цяпер беларускі народ плаціць і за лукашэнку і за ціханоўскую (да, гранты якія ез выдзеліў на падтрымку беларускага народа - гэта грошы беларускага народа)
  • нет
    23.04.2026
    Такі байсолаўцы прасоўваць сваё махлярства. Быў жа выпадак ужо, што беларусы сабралі вызваленым палітвязням па дзве тысячы на чалавека, а байсол выдзеліў па адной. Тады паднялася хваля і байсол саступіў, але яны пэўна не жадаюць здавацца ў жаданні абагаціцца на беларусах
  • Чел
    22.04.2026
    Гы-гы, спросите у Мельниковой, она в курсе.
  • Ці не елі юшку?
    22.04.2026
    "Аперацыйная дырэктарка «Байсола» Ганна Дапшэвічуце кажа, што экстранныя зборы — гэта якраз частка базавай праграмы выплат былым палітвязням. І гэтыя выплаты складаюць 1000 еўра."

    Якога ражна грошы беларусаў -частка экстранац праграмы?
  • Galadranec
    23.04.2026
    Адным 1000. Іншым 2000. Пры гэтым сакавіцкім 104 тысячы на ўсіх 250 чалавек. Аднак тыя 15, што вывезлі, увогуле без сродкаў існавання. А тыя, што ў Беларусі, змогуць з часам падрыхтавацца і прыехаць у тую ж Літву

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць