Грамадства22

Журналістка Ганна Любакова атрымала ўзнагароду Amnesty International Chair 2026

Ганну адзначылі за яе працу па асвятленні аўтакратыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі.

Ганна Любакова. Падчас запісу перадачы на «Белсаце»

Беларуская журналістка Ганна Любакова атрымала ганаровае званне лаўрэата Amnesty International Chair 2026 года.

З 2007 года Генцкі ўніверсітэт прысуджае гэтую ўзнагароду асобам, якія дэманструюць выключную і нязменную адданасць справе абароны правоў чалавека.

Ганну адзначылі за яе працу па асвятленні аўтакратыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі. «Нават у выгнанні яна працягвае ўзмацняць галасы палітвязняў, журналістаў пад пераследам і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якіх спрабуюць прымусіць маўчаць», — сказана ў заяве аб узнагародзе.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 1 кастрычніка ў цэнтры VierNulVier (Гент, Бельгія).

Ганну Любакову завочна асудзілі па справе «аналітыкаў Ціханоўскай» да 10 гадоў зняволення.

Узнагарода Amnesty International Chair заснаваная арганізацыяй Amnesty International і Генцкім універсітэтам. Яна ўшаноўвае асоб, якія зрабілі выключны ўклад у прасоўванне правоў чалавека ва ўсім свеце.

Кожны год гэтае ганаровае званне прысуджаецца выдатнаму праваабаронцу, навукоўцу або грамадскаму дзеячу. Лаўрэат запрашаецца ў Генцкі ўніверсітэт, каб падзяліцца сваімі ведамі і вопытам як з акадэмічнай супольнасцю, так і з шырокай грамадскасцю. У межах праграмы лаўрэат выступае з лекцыямі і семінарамі.

Каментары2

  • Хто ты гэткі?
    24.04.2026
    Калі яна апошні раз была ўвогуле ў Беларусі? Чамусьці ў нас змагаюцца адны, а ўзнагароджваюць зусім незразумела каго.
  • Valera penis
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць